IMG_9526_2

Сёлета 4 сакавіка стала важнай вехай у гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты дзень, роўна 100 гадоў назад,  была ўтворана беларуская міліцыя. З тых часоў органы ўнутраных спраў заўсёды былі моцным і запатрабаваным звяном дзяржаўнай сістэмы, якое стаіць на абароне законнасці, правапарадку і ахове жыцця і здароўя грамадзян.

У гісторыі МУС шмат прыкладаў адвагі і гераізму супрацоўнікаў міліцыі, якія мужна выконвалі свой абавязак, змагаліся з крымінальнай злачыннасцю і бандытызмам. Не засталіся ў баку  міліцыянеры і ў час выбуху на Чарнобыльскай АЭС. 30 супрацоўнікаў петрыкаўскай міліцыі прынялі ўдар  Чарнобыльскай трагедыі.

Годны  прыклад для маладых супрацоўнікаў – нашы ветэраны. Словы асаблівай удзячнасці мы выказваем ім, людзям высокай маральнай загартоўкі, патрыятызм і подзвіг якіх стаў годным прыкладам для выхавання новых пакаленняў прафесіяналаў.  Гэта былыя кіраўнікі і прадстаўнікі кіраўніцтва РАУС Леанід Яскавец, Іван Міцура, Васіль Дашкевіч, Іван Кабановіч, Мікалай Судас і многія іншыя.

Сёння перад органамі   ўнутраных спраў пастаўлены шэраг маштабных дзяржаўна-значных задач, рашэнне якіх патрабуе ад кожнага супрацоўніка   глыбокіх ведаў, адказнага выканання службовых абавязкаў, служэння закону. Далейшае развіццё дзяржавы і грамадства  выносіць на першы план укараненне перадавых тэхналогій у сферы забеспячэння правапарадку. Для паспяховага выканання гэтых задач важныя прафесіяналізм і ўзаемадапамога, адданасць абавязку і прысязе.

У органах унутраных спраў працуюць прафесіяналы. Словы падзякі  сёння кажам першаму  намесніку начальніка РАУС Дзмітрыю Белькаўцу, намесніку начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандру Блінцу, начальніку штаба Ганне Нікель. Штодзень забяспечваюць раскрыццё злачынстваў супрацоўнікі крымінальнай міліцыі Яўген Міцкевіч, Сяргей Міцура, Аляксандр Семікопенка, Яўген Жукавец,  Сяргей Урбанчык, Дзмітрый Вяркеенка, Аляксандр Картыннік, Іван Занкевіч, Мікіта Сярапін.

Для  нас важна, каб  усе грамадзяне адчувалі сябе ў максімальнай бяспецы. Заўсёды  першымі прыйдуць на дапамогу менавіта ўчастковыя інспектары. Словы ўдзячнасці мы павінны сказаць начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Андрэю Несцерчуку,   інспектару прафілактыкі  Віктару Дзегялевічу, участковым інспектарам міліцыі Фёдару Дашкевічу, Алегу Герасіменку, Уладзіміру Валатоўскаму, Івану Шэвелю, Уладзіміру Шэвелю, Яўгену Маразевічу, Аляксандру Рыбаку, Яўгену Дамасевічу, Андрэю Грамовічу,  Дзмітрыю Хаменю, Васілю Нікіціну   і многім іншым.

На належным узроўні забяспечваюць  бяспеку дарожнага руху супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Ігар Шабалтас, Ігар Апановіч, Уладзімір Дзегцяроў,  Дзмітрый Прыходзька, Сяргей Пінчук, Віталь Новак, Васіль Стракач, Антон Коль і Аляксандр Губар.

Значны ўклад у працу з раней асуджанымі людзьмі, па іх працаўладкаванні ўносяць супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі Уладзімір Аскерка і  Іван Каленік.

Максімум  сіл па забеспячэнні надзейнага ўтрымання грамадзян ва ўмовах абмежавання волі аддаюць супрацоўнікі ізалятара часовага ўтрымання Андрэй Сабаленка, Віктар Купрацэвіч, Раман Крывін, Юрый Музыка, Аляксандр Турмовіч і іншыя.

Штодня на патруляванні вуліц  нашага горада мы бачым супрацоўнікаў аддзялення  патрульна-паставой службы міліцыі  Аляксея Хушкадамава, Яўгена Чырыча,  Сяргея Фіндзюкевіча, Аляксандра Андрука. Іх галоўная  задача – забеспячэнне бяспекі грамадзян і  ахова  грамадскага парадку.

Ветлівасць  і павага да людзей,  прафесіяналізм у працы – характэрныя рысы работы  супрацоўнікаў групы па грамадзянстве і міграцыі Яўгена Моўкі і Васіля Сыцько.

Сёння мы выказваем  словы падзякі і на адрас супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Аляксандра Процкі, Івана Жукоўскага, Аляксандра Корбута, Аляксандра Назаранкі, Вадзіма Марозькі, Івана Курловіча, Аляксандра Ярыгі, Івана Піскуна і Сяргея Ходзькі.

Наша ўдзячнасць і віншаванні таксама  супрацоўнікам аднаго з самых мабільных міліцэйскіх падраздзяленняў – аддзялення Дэпартамента “Ахова”  – Руслану Сцяпанаву, Вячаславу Басюку, Аляксею Кулаку, Уладзіміру Забродскаму і многім іншым. Яны з гонарам нясуць службу па абароне законнасці, забеспячэнні грамадскага парадку, ахове аб’ектаў дзяржаўнай і прыватнай уласнасці.     Дзякуй Вам за сумленнае выкананне абавязку.

Дарагія нашы жанчыны! Вы звязалі свой лёс з нялёгкай, але такой неабходнай людзям прафесіяй – супрацоўніка міліцыі. Нашы сённяшнія віншаванні Таццяне Фалеевай, Наталлі Губар, Марыне Стральчэні,  Алене Несцярэнка, Ларысе Пашкоўскай, Таццяне Дамасевіч, Таццяне Сярапінай,  Вікторыі Марчанка, Тамары Перарэжка, Наталлі Сугрэй, Марыі Карасевіч, Таццяне Майстровіч.

Віншую ўсіх супрацоўнікаў аддзела   і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам – Днём міліцыі. Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем’ях, а таксама родным і блізкім. Поспехаў у службовай дзейнасці на карысць Радзімы і народа.

Са святам, дарагія калегі!

Мікалай СЕМЯНІЦКІ,

начальнік аддзела ўнутраных спраў  райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о