Згодна з распараджэннем райвыканкама ад 26 лютага 2019 года № 59-р, у мэтах паляпшэння забеспячэння насельніцтва Петрыкаўшчыны сельгаспрадукцыяй, рыбатаварамі, сельскагаспадарчым інвентаром, сродкамі аховы раслін, насеннем і пасадачным матэрыялам, іншымі харчовымі і нехарчовымі таварамі штотыднёва па суботах і нядзелях з сакавіка па чэрвень будуць праходзіць кірмашы.

Штотыднёва будуць праходзіць кірмашы
Так, у Петрыкаве для іх правядзення вызначана пляцоўка па вуліцы Базарнай паміж магазінамі “Меркурый” і “Тавары для дома”. У Капаткевічах кірмашы будуць праводзіцца па вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Час правядзення – з 9 да 14 гадзін.
У час правядзення кірмашоў будуць выступаць творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры нашага рэгіёну.
Запрашаем вас наведваць кірмашы!

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о