Штогадовы абласны турыстычны злёт навучэнцаў «Здароўе – замалада!» сустракала Петрыкаўшчына.

Штогадовы абласны турыстычны злёт навучэнцаў «Здароўе – замалада!» сустракала Петрыкаўшчына
За званне мацнейшых змагаліся 17 каманд вобласці, больш 250 удзельнікаў.
Наш раён на турыстычных спаборніцтвах прадстаўлялі навучэнцы Капаткевіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнікі каманды Анатоль Адаміч і Любоў Плыткевіч.
Урачыстае адкрыццё злёту пачалося з мітынгу памяці. Словы пажаданняў юным турыстам выказалі намеснік дырэктара абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Вольга Пісарэнка, намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька.
Праграма злёту была шырокай і разнастайнай. Каманды паказвалі сваё майстэрства ў спаборніцтвах па турысцка-прыкладным мнагаборстве, у тэхніцы пешаходнага, веласіпеднага і воднага турызму, арыентаванні. Свае творчыя здольнасці і яркія выступленні ўдзельнікі прадэманстравалі ў конкурсных праграмах па прадстаўленні каманды, турысцкіх газет, краязнаўцаў, бівакоў. Кожная каманда імкнулася зрабіць свой лагер утульным і камфортным.

Пераможцам у агульнакамандным заліку стала каманда Буда-Кашалёўскага раёна. Другое месца з гонарам занялі нашы землякі. А на трэцім аказаліся прадстаўнікі Жлобінскага раёна. Пераможцы і прызёры злёту ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Арганізацыя мерапрыемства патрабавала значных намаганняў многіх арганізацый раёна. Дзякуючы садзейнічанню ў падрыхтоўцы і правядзенні злёту Петрыкаўскага лясгаса, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, райжылкамгаса, ККУП «Петрыкаўкінамір», РК ГА БРСМ, Петрыкаўскай ЦРБ, райаддзелаў надзвычайных сітуацыі і ўнутраных спраў, ТВВод, райспажыўтаварыства, паспяховаму кіраўніцтву мерапрыемствам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама турзлёт атрымаўся яркім і незабыўным.

Ала ПЕТРАВЕЦ, дырэктар Петрыкаўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о