Наглядныя прыклады лепш за ўсё засцерагаюць людзей ад здзяйснення рознага кшталту парушэнняў. Асабліва – вадзіцеляў.

У рамках акцыі  “Шокатэрапія” дзяржаўтаінспекцыя ў мінулы панядзелак прадэманстравала такую нагляднасць працаўнікам вытворчага ўчастка КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. У якасці прыкладу тут выступіў аўтамабіль, пацярпелы ў ДТЗ са смяротным зыходам, якое адбылося ў нашым раёне 25 чэрвеня.

1

Старшы дзяржаўтаінспектар Ігар Апановіч спыняўся ў тлумачэннях на кожным пашкоджанні, назваў магчымую прычыну здарэння, а таксама засяродзіў увагу прысутных на строгім выкананні правілаў дарожнага руху і абавязковым выкарыстанні рамянёў бяспекі. Таксама ён расказаў пра тры дарожна-транспартныя здарэнні, што адбыліся ў раёне з пачатку года і ў якіх пацярпелі людзі. Нагадаем, што ў здарэннях загінулі два чалавекі, якія не былі прышпілены рамянямі бяспекі.

Д. АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о