1111

Напрыканцы падпісной кампаніі на друкаваныя выданні на першае паўгоддзе 2017 года кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі вырашыла ўшанаваць сваіх самых сталых падпісчыкаў. З падарункамі прадстаўнікі адміністрацыі РВПС завіталі да жыхара вёскі Млынок Аляксандра Пырко (на здымку). Аляксандр Фядотавіч – ветэран працы,  падпісваецца на газеты ўжо больш 60 гадоў, з 1952 года выпісваў “Известия”, да ліку пастаянных чытачоў можа аднесці яго і “Cоветская Белоруссия”.

 Начальнік вузла паштовай сувязі Валянціна Яўлаш у гутарцы расказала, што насамрэч сярод нашых жыхароў нямала тых, хто падпісвае газеты не адно дзесяцігоддзе. Гэта петрыкаўчане Валянцін Рабушок, Фёдар Каса, Вера Плікус, Галіна Сухоцкая, Мікалай Юхневіч, Валянціна Палхоўская і многія іншыя.  Ад імя калектыву рэдакцыі газеты “Петрыкаўскія навіны” шчыра дзякую нашым сталым падпісчыкам за падтрымку. Будзем разам і ў гэтым годзе. Пішыце, пра што вы хацелі б чытаць на старонках нашай газеты, падказвайце тэмы, агучвайце свае праблемы. Мы абавязкова пастараемся дапамагчы.

Пятро ШАДУРА,

рэдактар газеты “Петрыкаўскія навіны”, фота прадстаўлена РВПС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о