Вось і прайшлі доўгачаканыя школьныя канікулы, у час якіх хлапчукам і дзяўчынкам удалося з карысцю правесці час.

Цікава і пазнавальна праходзілі для дзятвы мерапрыемствы ў філіялах ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Дзеці з вялікім задавальненнем і захапленнем прымалі ўдзел у разнастайных гульнях і конкурс-ных праграмах.

Школьныя вакацыі – не час для нудыЗа перыяд восеньскіх канікулаў для дзіцячай аўдыторыі было праведзена каля 85 мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 660 чалавек.

Так, пад агульнай назвай “#гуляем РАЗАМ”, 31 кастрычніка ва ўсіх філіялах праводзіліся гульні з дзецьмі на свежым паветры. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі “Восеньскі кірмаш” (філіяла “Галубіцкі сельскі дом культуры”), пагулялі ў “Вышыбайлавы” (у філіяле “Грабаўскі сельскі дом культуры”), прынялі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах “Неразлучныя сябры: спорт, мой сябар і я!” (у філіяле “Кашэвіцкі сельскі дом культуры”), “Моцныя, спрытныя, смелыя” (у філіяле “Рагаўскі сельскі клуб-бібліятэка”), “Нядзельны стадыён” (у філіяле “Колкаўскі сельскі дом культуры”) і інш.

На працягу канікулярнага тыдня праводзіліся мерапрыемствы і іншай накіраванасці: гадзіна прыгажосці для дзяўчынак “Святло маё, люстэрка, скажы” (у філіяле Муляраўскі сельскі дом культуры), гульня-віктарына па казках “Жылі-былі” (у філіяле “Галубіцкі сельскі дом культуры”), віктарына “Падарожжа ў казку” (у філіяле “Бабунiцкi цэнтр культуры i вольнага часу”), конкурсная праграма “Вясёлая планета дзяцінства” (у філіяле “Макарыцкі сельскі клуб), “Свята галаваломак” (у філіяле “Вялаўскі сельскі клуб”), круглы стол “У святлафора канікулаў няма” (у філіяле “Галубіцкі сельскі дом культуры”), пазнавальная сустрэча з супрацоўнікамі МНС (у філіяле “Ляскавіцкі цэнтр культуры і вольнага часу”).
У ДУК “Капаткевіцкі ГДК” прайшло прысвячэнне юных танцораў у свет танца багіні Тэрпсіхоры і дзіцячае свята “Праводзіны восені” (Іванаў дзень).
Восеньскія вакацыі аказаліся для дзяцей насычанымі і пазнавальнымі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з карысцю правялі гэты час.

Маргарыта Каратунова, па матэрыялах
ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о