Петрыкаўскі райвыканкам паведамляе пра пачатак працэдуры грамадскіх абмеркаванняў па выбары пляцоўкі пад праектаванне і будаўніцтва аб’екта: “60-кватэрны жылы дом № 2 па вуліцы Дружбы ў г. Петрыкаве”.
Заказчыкам праектавання і будаўніцтва гэтага аб’екта выступае КУДП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Калінкавіцкага раёна”.
Плануецца будаўніцтва пяціпавярховага жылога дома на 60 кватэр агульнай плошчай 4393,8 квадратныя метры, у тым ліку: двухпакаёвых – 30 кватэр, трохпакаёвых – 30 кватэр.
Пляцоўка для будаўніцтва жылога дома знаходзіцца ў мікрараёне “Паўночны” ў горадзе Петрыкаў (у раёне Петрыкаўскай ЦРБ).
Будаўніцтва плануецца на 2020 год.
Пісьмовыя, вусныя заўвагі і прапановы трэба накіроўваць на адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні, старшыні камісіі Святлане Уладзіміраўне Сенька: г. Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, будынак райвыканкама. Электронны адрас: office@petrikov.gov.by.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

ШЭСЦЬДЗЕСЯТ НОВЫХ КВАТЭР ШЭСЦЬДЗЕСЯТ НОВЫХ КВАТЭР ШЭСЦЬДЗЕСЯТ НОВЫХ КВАТЭР

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о