У Дзень маці ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і людзей пажылога ўзросту Петрыкаўскага ТЦСАН прайшоў музычна-паэтычны вечар “Яе вялікасць мама” для ўдзельнікаў клуба “Старэем правільна”.
У Дзень маці ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і людзей пажылога ўзросту Петрыкаўскага ТЦСАН прайшоў музычна-паэтычны вечар “Яе вялікасць мама” для ўдзельнікаў клуба “Старэем правільна”.
Улічваючы сітуацыю з бяспекай ва ўмовах каранавіруса, арганізатары падзялілі віноўнікаў урачыстасці на некалькі маленькіх пад-груп.
– Увогуле, усе мерапрыемствы зараз праходзяць у такім фармаце: малымі групамі. Гэта дазволіць нам захаваць бяспечную дыстанцыю, засцерагчы людзей “срэбнага ўзросту”, – распавяла Таццяна Голуб, спецыяліст аддзялення. – На свята для матуль мы падрыхтавалі цікавую жартоўна-забаўляльную праграму з конкурсамі, песнямі, вершамі і музычнымі нумарамі.
Сустрэча з нашымі наведвальнікамі закончылася вячоркай з кубкам гарбаты і прысмакамі, на якой прагучала шмат слоў падзякі мамам, у тым ліку і на адрас арганізатараў мерапрыемства.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.
Оставить комментарий