З Наталляй Вянгурай знаёмы ледзь мне кожны спажывец газу як у прыватных сядзібах, так і ў шматкватэрных дамах.

 Газ – добры памочнік у гаспадарцы. Ён цяпер і цяпло дае, і гарачую ваду, і ежу без яго не згатуеш. Але гэты сябар можа хутка стаць нябачным ворагам у любым домаўладанні. Таму важна правільна карыстацца ім, ды і газавыкарыстальнае абсталяванне па спыненні тэрміну эксплуатацыі своечасова замяняць. Пра гэта заўсёды нагадвае спажыўцам Наталля Пятроўна ў час работы аглядавых камісій.

IMG_3218

Адна з задач кантралёра – праверыць своечасовыя разлікі за газ. Дастаткова, са слоў Наталлі Пятроўны, тых, хто марудзіць з аплатай. У такім выпадку прадугледжана папярэджанне. Калі і на гэта спажывец не рэагуе, то выносіцца больш жорсткае рашэнне – спагнаць запазычанасць праз суд. Дарэчы, летась такім чынам была вернута запазычанасць ад 11 спажыўцоў-неплацельшчыкаў.

Займаецца кантралёр і пераафармленнем дагавораў са спажыўцамі на пастаўку блакітнага паліва.

У газавую галіну Наталля Вянгура прыйшла ў 1996 годзе. У былым Гомельскім сельскагаспадарчым тэхнікуме набыла спецыяльнасць бухгалтара. З авалодвання гэтай прафесіі і пачала тут працоўны стаж. Затым была пераведзена ў кантралёры.

– Кантралёраў на нашым прадпрыемстве чатыры, – гаворыць Наталля Пятроўна. – За працяглы час работы я ўжо ведаю кожнага кліента. Абслугоўваю не толькі горад, але і вёскі. Пехам за дзень даводзіцца столькі наматаць кіламетраў, што не злічыць. Але да работы адношуся з выканаўчасцю. Апошнія гады прымала ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства ў вобласці і займала прызавыя месцы.

Дарэчы, імя Наталлі Вянгуры красавалася і на Дошцы гонару ў Жыткавічах, дзе знаходзіцца галаўное прадпрыемства. У цэху газавай гаспадаркі Наталлю Пятроўну паважаюць за выканаўчасць і адказнасць, сціпласць і добрае стаўленне да кліентаў.

Акрамя работы ёсць у Наталлі Пятроўны больш важны абавязак – быць маці для сваіх дваіх дзяцей. Тым больш што летась пасля хваробы пайшоў з жыцця яе муж. Цяпер асноўныя клопаты па гаспадарцы і выхаванні дачкі леглі на плечы маладой жанчыны. Сыну Кірылу 20 гадоў, ён цяпер праходзіць тэрміновую службу ў войсках МУС.

А вось адзіннацацігадовай Аліне матуліна ўвага патрэбна ў большай ступені. Дзяўчынка вучыцца добра, яе імя ў ліку лепшых вучняў сярэдняй школы    № 1. У алімпіядах па матэматыцы Аліна – першая  ахвотніца на ўдзел. Спрабуе, са слоў Наталлі Пятроўны, сябе ў танцах, музыцы, аплікацыі, цяпер  – у лёгкай атлетыцы. Вечарамі і ў выхадныя дні пад пільным вокам матулі Аліна набывае веды ў прыгатаванні страў.

Хочацца пажадаць Наталлі Пятроўне поспехаў і спакою як на працоўным месцы, так і дома!

Інга ГІЛЕНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о