Трыццаць першая гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана адзначалася сёлета.

Сярод беларусаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, былі і тыя, хто цяпер заняты ў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”. Гэта ляснік Пціцкага лясніцтва Сяргей Герасіменка (на здымку злева). З 1985 па 1988 гады Сяргей Іванавіч праходзіў службу ў пагранічных войсках КДБ СССР у абмежаваным кантынгенце войск у Афганістане. Ён узнагароджаны знакам удзячнасці ад афганскага народа, граматай камандуючага войскамі, а таксама юбілейнымі медалямі.

Шануем іх інтэрнацыянальны абавязак

Вадзіцель аўтамабіля Залескага лясніцтва Уладзімір Герасіменка (на цэнтральным здымку) з 1986 па 1988 гады служыў у паветрана-дэсантных войсках у Кабуле. Уладзімір Іванавіч узнагароджаны медалём “За адвагу”, за выдатнасць у ваеннай службе 1-ай ступені.

Трактарыст на трылёўцы і вывазцы лесу Смятаніцкага лясніцтва Вячаслаў Цімашышын (на здымку справа) з 1987 па 1989 гады праходзіў службу ў пагранічных войсках у Афганістане. Вячаслаў Пятровіч узнагароджаны медалём “За адвагу”, знакам удзячнасці ад афганскага народа. Мае знак выдатніка пагранічнай службы 1-ай і 2-ой ступеняў.

Калектыў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” заўсёды шануе былых воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія цяпер сумленна выконваюць свой працоўны і грамадзянскі абавязак. Так, ім прадастаўляецца выхадны дзень для наведвання месцаў пахавання загінулых ці памерлых баявых таварышаў. У гэты дзень яны маюць магчымасць наведаць і членаў сем’яў сваіх саслужбоўцаў, а таксама прыняць удзел у мітынгу-рэквіеме памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і святочным канцэрце.

Юлія СЦЯПУК,

намеснік дырэктара ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о