Дзень Незалежнасці звязвае ў адно цэлае важныя і каштоўныя для кожнага беларуса паняцці: суверэнітэт, росквіт, развіццё, мір, гістарычная памяць, удзячнасць тым, хто адстаяў нашу свабоду і незалежнасць.
Побач з павагай да подзвігу герояў вайны і працы мы паўсюдна аддаём належнае тым, хто ўносіць свой уклад у станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці, сваёй працай умацоўвае эканоміку рэспублікі, дае магчымасць зберагчы і памножыць усё добрае і каштоўнае, што назапашана нашым працавітым народам для будучых пакаленняў.
Дакладны курс на павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей – вектар, у накірунку якога будуецца дзейнасць галін эканомікі краіны ў цэлым і кожнай арганізацыі ў прыватнасці.
Сёння слова кіраўнікам арганізацый розных сфер дзейнасці, прадстаўнікі якіх уносяць значны ўклад у стабільнасць нашага роднага краю – Петрыкаўшчыны.

Шануем гісторыю, ганарымся людзьміМарына ЛУК’ЯНАВА, начальнік аддзела эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама:
– Усе гады нашай незалежнасці мы па крупінках будавалі эканоміку дзяржавы. І наш раён таксама можа ганарыцца дасягненнямі і здабыткамі, якіх мы маем з кожным годам усё больш. Ста-більна штогод нашы прадпрыемствы перавыконваюць шэраг прагнозных паказчыкаў: па тавара-абароце, энергазберажэнні, платных адукацыйных і іншых паслугах у сацыяльнай сферы. Толькі сёлета мы экспартавалі тавараў больш чым на 927 тысяч долараў. Прадпрыемствы раёна атрымалі 592 мільёны рублёў выручкі. Штогод у нас з’яўляюцца новыя прад-прыемствы, толькі сёлета іх ужо 4. За першае паўгоддзе са значным перавышэннем планавых лічбаў здадзены ў эксплуатацыю 1518 квадратных метраў жылля. Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал сёлета склаў 195 мільёнаў рублёў.
Усе нашы пачынанні, справы накіраваны на развіццё рэгіёну і павышэнне дабрабыту землякоў. Мы можам ганарыцца дасягненнямі, сваім працавітым народам, які заслугоўвае пашаны і падзякі.
Няхай над намі заўсёды будзе мірнае неба, а кожны дзень будзе напоўнены радасцю і душэўнай цеплынёй.

Шануем гісторыю, ганарымся людзьміМікалай МІСЮРА, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання:
– Штогод напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці – мы падводзім чарговыя вынікі. Віншуем і ўшаноўваем тых, хто стаяў ля вытокаў нашай дзяржаўнасці са зброяй у руках, а потым у полі, у цэхах, у аўдыторыях і медыцынскіх палатах, будуючы для нас сённяшнюю стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, працуючы для агульнага дабрабыту.
Петрыкаўшчына – аграрны раён. Працу земляробаў і жывёлаводаў нельга пераацаніць. Працуючы ў найскладаных умовах, яны падаюць нам прыклад стойкасці і мэтанакіраванасці. Прадукцыя аграрнага сектара канкурэнтаздольная і на знешнім рынку. І гэта важнае дасягненне нашай дзяржавы.
Петрыкаўшчына хоць і не знаходзіцца ў лідарах па вытворчасці сельгаспрадукцыі ў вобласці, але ж свой важны ўклад у харчовую бяспеку ўносіць. Летась ураджай зерневых у нашым раёне склаў 35 тысяч тон, мы прадалі дзяржаве 6,5 тысячы тон мяса ў жывой вазе, 28,5 тысячы тон малака. Сярэдняя таварнасць малочнай прадукцыі складае 10,5%. Сёлета мы дасягнулі павелічэння сярэднесутачных прывесаў у свінагадоўлі – да 607 грамаў, а буйнай рагатай жывёлы – 584 грамы. Вынікі паўгоддзя паказваюць, што тэмпы ў вытворчасці прадукцыі будуць захаваны і павялічаны.
Дзяржаўная падтрымка дае магчымасць пастаянна аднаўляць машынна-трактарны парк, развіваць вытворчасць, будаваць і рамантаваць аб’екты. Мы накіраваны на поспех, пад’ём і стабільны рост. Дзякуючы людзям, якія штодзень прыкладаюць намаганні для эканамічнага росту галіны, дзяржаўныя задачы будуць выкананы. Наш галоўны рэзерв і здабытак – працавіты народ.
Напярэдадні свята жадаю, каб наша жыццё было плённым на любоў, удачу і шчасце, як праца аграрыяў – на дары зямлі.
Працвітання нашай роднай Беларусі!

Шануем гісторыю, ганарымся людзьміАнтаніна БРУЯКА, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”:
– Дзень Незалежнасці – сімвал нашай дзяржаўнасці. Гэта свята росквіту і ўпэўненага кроку наперад. З кожным годам растуць магчымасці кожнага чалавека ў самарэалізацыі, выбары сферы прыкладання сваіх здольнасцяў і магчымасцяў. Грамадскія аб’яднанні згуртоўваюць у сваіх радах аднадумцаў, ініцыятыўных і актыўных людзей. І раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” – таму прыклад. Звязаныя адной мэтай – зрабіць жыццё цікавым, насычаным – у супрацоўніцтве з іншымі грамадскімі суполкамі мы ахопліваем падтрымкай і ўвагай дзяцей, моладзь, працаўнікоў і пенсіянераў. Нашы акцыі і мерапрыемствы накіраваны на адраджэнне традыцый узаемадапамогі, падтрымку таленатаў, ушанаванне сямейных каштоўнасцяў.
Напярэдадні галоўнага свята нашай дзяржаўнасці шчыра жадаю землякам мірнага неба, здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, працвітання нашай роднай Беларусі, нашай малой радзіме.

Шануем гісторыю, ганарымся людзьміМікалай КАРАБЕЦ, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:
– У пачатку 1990-х гадоў у Беларусі не існавала адзінай сістэмы абароны ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, не было адпаведнай заканадаўчай базы. Узяўшы старт у 1998 годзе, сёння ў краіне створана эфектыўная дзяржаўная сістэма папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, фарміравання асэнсаваных адносін чалавека да захавання ўласнага жыцця і здароўя.
Экіпіроўка беларускага выратавальніка не саступае сусветным узорам. З году ў год ідзе ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, з’яўляецца новае ўзбраенне і тэхніка.
За 21 год у выратавальнікаў з’явіліся новыя задачы і напрамкі дзейнасці. На сённяшні момант адна з найважнейшых – нагляд за будаўніцтвам Беларускай АЭС. Тое, што наша атамная электрастанцыя, бясспрэчна, будзе самай бяспечнай, пацвярджаюць усе міжнародныя арганізацыі і ў першую чаргу МАГАТЭ.
У гэты светлы і радасны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Хай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Шануем гісторыю, ганарымся людзьміСвятлана БЛІНЕЦ, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
– 2020 год – заключны ў трыядзе Года малой радзімы. І менавіта на сацыяльную сферу, галіну культуры ўскладзена важная місія захавання памяці пра гераічнае мінулае нашай краіны, ашчаднае стаўленне да традыцый, самабытнасці, ідэнтыфікацыі нас як народа з каштоўным культурным скарбам.
Установы культуры раёна, якіх у нас 62, з’яўляюцца цэнтрамі духоўнасці, адукацыі, арганізацыі самавыяўлення і творчай рэалізацыі жыхароў раёна. Дамы культуры, музеі, бібліятэкі, школы мастацтваў знаходзяць сваіх прыхільнікаў і наведвальнікаў. Больш двух соцень самадзейных артыстаў аб’яднаны ў творчыя калектывы і нясуць спрадвечны народны скарб іншым. Нашы таленавітыя землякі заслугоўваюць ганаровыя званні пераможцаў на творчых конкурсах і фестывалях розных узроўняў, праслаўляючы Петрыкаўшчыну.
Дзень Незалежнасці – ідэалагічная аснова нашай дзяржаўнасці, адлюстаранне падмурку нашых асноў. Мы ўмеем шанаваць сваю гісторыю, умеем ганарыцца ёю. Нас аб’ядноўвае клопат пра Радзіму, добрасумленная праца для дасягнення галоўных мэт – незалежнасці, стабільнасці, дабрабыту.
Няхай у кожным доме будзе шчасце, здароўе, прыбытак і спакой. А кожны дзень прыносіць новыя перамогі і дасягненні.

Падрыхтавала Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о