Існуе асаблівы дзень, калі гэты  прадукт становіцца цэнтрам усеагульнай увагі і яго можна з’есці мора, не турбуючыся пра лішнія  калорыі.

Самы салодкі, самы смачны –  Дзень шакаладу ва ўсім свеце адзначаюць 11 ліпеня.

З гэтай нагоды мы звярнуліся да ласуноў з пытаннямі: у якіх дозах яго ўжываюць і з якой нагоды?

шевчук

Алена Шаўчук, настаўніца:

– Люблю і кіпры, і звычайны, і з рознымі начынкамі, і ва ўсіх яго праявах. Цёмны шакалад раней увогуле не ўспрымала, зараз жа стаўленне да яго ў мяне памянялася.

Люблю дарыць, але гледзячы каму. Не ва ўсіх да яго такі запал. Раней за раз магла з’есці плітку малочнага шакаладу. Не купляю практычна нічога сабе з касметыкі з пахам шакаладу. Напэўна, баюся з’есці.

Прапаную дадаваць шакаладную цукерку ў аўсянку. Вельмі смачна!

Шадура

Аляксандр Шадура, студэнт:

– Да шакаладу стаўлюся нейтральна, бо нічога асаблівага ў ім не бачу.

Люблю вафлі шакаладныя, снікерсы. Вельмі часта даводзіцца дарыць шакалад. Часцей за ўсё ў знак па-дзякі.  Лічу, што дадзены прадукт можна выкарыстоўваць і ў іншых мэтах.

Хількевіч

Юльяна Хількевіч, студэнтка:

– З усіх прысмакаў аддаю перавагу шакаладу. Ужываю яго часцей за ўсё дома, на працы падчас абеду. Часцяком абыходжуся некалькімі кавалачкамі. Я не ласун, але калі захачу салодкага, куплю сабе менавіта шакалад.

Шакалад лічыцца выдатным падарункам, таму дарыць яго люблю. Купляю звычайны белы. Але з узростам пачала заўважаць, што густы мяняюцца, пачынаю спрабаваць горкі. Ва ўніверсітэце ні адзін перапынак не абыходзіўся без гарачага шакаладу.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

Фота з сацыяльных сетак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о