Нягледзячы на паніжэнне класа пажарнай небяспекі, работнікі ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” нагадваюць, што большасць лясных пажараў узнікае па прычыне неасцярожнага абыхо-джання людзей з агнём альбо парушэння патрабаванняў пажарнай бяспекі ў час працы і адпачынку ў лесе.

Забараняецца ў лесе пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення, пакідаць прапітаныя лёгкаўзгаральнымі, гаручымі вадкасцямі матэрыялы (паперу, тканіну, вату і іншае). Нельга запраўляць паліўныя бакі аўтамабіляў і механізмаў ва неўстаноўленых месцах, а таксама пры працуючых рухавіках. Не выязджайце на няспраўных аўтамабілях у лес, з якіх выцякаюць лёгкаўзгаральныя вадкасці, не курыце і не карыстайцеся адкрытым агнём паблізу машын, якія запраўляюцца гаручым.

Не выпальвайце галлё, лясны подсціл, траву і іншыя гаручыя матэрыялы на землях ляснога фонду. Захоўвайце лясную прадукцыю на супрацьпажарных разрывах і заслонах, мінералізаваных палосах, квартальных просеках і лесагаспадарчых дарогах.

Не выконвайце работы з адкрытым агнём на тарфяніках. Не разводзьце вогнішчы (за выключэннем правядзення лесагаспадарчых мерапрыемстваў) у хвойных лясных насаджэннях і маладняках, на ўчастках пашкоджваных лясных наса-джэнняў, тарфяніках, у месцах высечак, не ачышчаных ад высечаных рэштак і нарыхтаванай драўніны, у месцах з падсохлай травой.
Захоўвайце правілы пажарнай бяспекі ў лесе! Пры выяўленні пажара тэлефануйце па нумарах 3-00-69, 3-01-34, 5-46-45 альбо на 101 ці 112 і ўкажыце месца, памер і характар пажара.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о