IMG_9035

Імя механізатара з КСУП “Капаткевічы” Руслана Качэлі добра вядома нашым чытачам. Ён рэгулярна займае першыя пазіцыі на сяўбе і ўборцы зерневых у раёне. Ды што там у раёне, Руслана ведаюць у вобласці і нават у маштабах краіны, бо ён неаднаразова прымаў удзел у абласных і рэспубліканскіх “Дажынках”.

Нягледзячы на тое, што Руслан працуе ў гаспадарцы адносна нядаўна, добрасумленным і старанным працаўніком паказаў сябе літаральна  з першых дзён. Гэта дазволіла адразу дасягнуць добрых вынікаў.

Год за годам, ад сяўбы да сяўбы, ад уборачнай да ўборачнай малады механізатар адточваў сваё майстэрства, набіраўся вопыту. Кіраўніцтва даручыла яму  імпартны пасяўны агрэгат. І вось Руслан Качэля каторы год паказвае выдатныя вынікі на ўсіх відах сельгасработ, далёка абганяючы больш сталых калег. А інакш і нельга. Як лічыць механізатар, у любой справе патрэбна стараннасць. Тады і вынік будзе.

Летась па выніках работы за 2015 год Руслан Качэля быў прызнаны лепшым працаўніком і яго прозвішча было занесена на раённую Дошку Гонару. Вось і за мінулы год дзякуючы працавітасці і прафесіяналізму Руслан зноў прызнаны лепшым і яго фотаздымак будзе змешчаны на Дошку Гонару. Руплівасць маладога механізатара будзе адзначана ва ўрачыстай абстаноўцы на раённым злёце перадавікоў галін народнай гаспадаркі.

Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о