З кожным годам роля жанчын у сучасным грамадстве ўзрастае. Зараз жанчыны здольныя вырашаць самыя розныя задачы, заяўляць пра сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, вырашаюць пытанні на ўзроўні ўрада, кіруюць прадпрыемствамі і арганізацыямі.

Пра дзейнасць раённай арганізацыі распавяла яе старшыня Святлана Сянько. Яна адзначыла: сёння ёсць катэгорыя жанчын на Петрыкаўшчыне, якія ўносяць уклад у захаванне сямейных каштоўнасцяў, ахову дзяцінства і мацярынства, духоўнае і маральнае выхаванне моладзі, выступаюць супраць сіроцтва. Менавіта яны – падмурак грамадства.

У Петрыкаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын У Петрыкаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын У Петрыкаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын

– Я рада вітаць усіх на справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Праблемы і пытанні, якія даво-дзіцца вырашаць нашым жанчынам, часта пераплятаюцца з іх прафесійнымі абавязкамі або грамадскай нагрузкай. Жанчынам удаецца паспяхова вырашаць многія пытанні па развіцці раёна, паляпшэнні становішча спраў у сацыяльнай сферы.

Жаночыя арганізацыі ўносяць прыкметны ўклад у стварэнне стабільнай абстаноўкі ў раёне, бо клопат пра дзяцей, людзей старэйшага пакалення, інвалідаў – гэта работа, якая патрабуе вялікай гуманнасці, вытрымкі і цярпення.
У Петрыкаўскім раёне прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва паспяхова кіруюць установамі, займаюць кіруючыя пасады ў сферах адукацыі, культуры і спорту. Яны ярка праяўляюць сябе ў бізнэсе і сацыяльнай сферы, займаюцца грамадскімі і сямейнымі пытаннямі не толькі па абавязку службы, але і па загадзе сэрца.
Петрыкаўская раённая арга-нізацыя “Беларускі саюз жанчын” – налічвае 925 жанчын, якія аб’яднаны ў 49 першасных арганізацый, створаных пры 5-ці сельскіх выканаўчых камітэтах, 37-мі ўстановах адукацыі, 7-мі дзяржаўных аргані-зацыях і ўстановах.

У складзе Праўлення працавала 30 чалавек, у складзе Прэзідыума – 15 чалавек.
На працягу 2019 года пералічана першаснымі арганізацыямі членскіх узносаў у суме 6404,95 рубля. Вызвалена ад узносаў 75 жанчын.
Паколькі ў склад раённай арганізацыі ўваходзяць большасць жанчын аддзела адукацыі, устаноў адукацыі, то значная ўвага надавалася паляпшэнню ўмоў працы і быту работнікаў дадзенай галіны.

Жанчынамі-актывісткамі праводзілася работа па закупцы фарбы для Капаткевіцкай сярэдняй школы, ствараліся ўмовы ў санітарным вузле для работнікаў цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі.
Святлана Уладзіміраўна канстатавала, што вялікая ўвага надавалася пытанням сацыяльнай абароны жанчын, сям’і і дзяцей.

– У раёне пражывае 515 шматдзетных сем’яў, 64 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці. Штомесячныя дапамогі выплачваюцца 345 сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Акрамя гэтага, у раёне арганізавана работа па раннім выяўленні, уліку і працы з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Так, праца ўсіх суб’ектаў прафілактыкі дазволіла знізіць іх колькасць з 143 дзяцей (2018 год) да 83 дзяцей (2020 год).

Вопытам работы таксама падзяліліся і члены раённай арганізацыі, кіраўнікі пярвічных арганізацый. Не абышлі ўвагай прадстаўнікі прэзідыума і праблемныя пытанні рэгіёну. Так, на Петрыкаўшчыне вострымі праблемамі застаюцца сіроцтва, крызіс інстытута сям’і, высокі ўзровень смяротнасці, нават сярод працуючага насельніцтва. У грамадстве назіраецца тэндэнцыя распаўсюджвання шкодных звычак сярод дзяцей і моладзі. Актуальнымі застаюцца пытанні здароўя насельніцтва.

У Петрыкаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын У Петрыкаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын У Петрыкаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын У Петрыкаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын

Далейшае развіццё БСЖ патрабуе больш актыўнай працы ў сацыяльных сетках, стварэння валанцёрскага руху, аказання дапамогі сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, пажылым людзям, правядзення мерапрыемстваў па прапагандзе сямейных каштоўнасцяў праз святкаванне “Дня і тыдня маці”, “Міжнароднага дня сям’і”, “Дня абароны дзяцей”.

У выніку галасавання дэлегатамі канференцыі, старшынёй раённай арганізацыі БСЖ была абрана Святлана Сянько:

– Каштоўнасці ва ўсіх жанчын адны і тыя ж – гэта мір, дабрабыт, моцная сям’я, упэўненасць у шчаслівай будучыні сваіх дзяцей. Менавіта для гэтага мы і будзем працаваць. Сіла жаночай арганізацыі – у нашым адзінстве.

Напрыканцы сустрэчы ад імя БСЖ за актыўную грамадскую дзейнасць, удзел у раённых, абласных мерапрыемствах і акцыях каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны Святлана Адамоўская, сакратар Цэнтра па забеспячэнні бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна, Ірына Булава, выхавальнік ясляў-сада № 5, Вольга Максімава, галоўны бухгалтар Петрыкаўскай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, Дзіяна Гарошка, сакратар Грабаўскага дзіцячага сада-базавай школы.

Сертыфікаты на 130 рублёў атрымалі першасныя арганізацыі, якія па выніках 2018-2020 гадоў ажыццяўлялі пастаянны пералік членскіх узносаў і ў 2020 годзе пералічылі найбольшую колькасць сродкаў – гэта Пціцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Ляскавіцкая сярэдняя школа, Канкавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о