Першы пятнічны вераснёўскі дзень быў насычаны для ўсіх прадстаўнікоў ідэалагічнага вектара Петрыкаўшчыны. У зале райвыканкама адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Прывалавым.

З дакладам аб сацыяльна-эканамічных паказчыках галін сацыяльнага сектара за 8 месяцаў бягучага года выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька. Па ходу выступлення Святланы Уладзіміраўны Уладзімір Прывалаў спыняўся на асабліва значных момантах, якія выклікаюць праблемы ў нашым рэгіёне.

Тэма вяртання дзяцей у біялагічныя сем’і была ўзнята першай. Так, на Петрыкаўшчыне дзейнічаюць тры дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 25 дзяцей, 15 сем’яў маюць статус прыёмных, дзе ўладкаваны 27 дзяцей, 32 апякунскія сем’і займаюцца выхаваннем 40 дзяцей. Усё ж, як адзначыў Уладзімір Аляксандравіч, слаба праводзіцца работа з нядобранадзейнымі сем’ямі. Кожнаму суб’екту прафілактыкі трэба канкрэтызаваць задачу. Трэба аналізаваць сітуацыю па кожнай такой сям’і: што трэба зрабіць, каб бацькі выйшлі на шлях выпраўлення?
Няякасна арганізавана работа ў нас і па працаўладкаванні дзяцей-сірот. На сёння шэсць такіх дзяцей маюць патрэбу ў працаўладкаванні. Такія катэгорыі грамадзян павінны быць у полі зроку кожнай службы, – адзначыў Уладзімір Прывалаў.

В Петрикове состоялась встреча с Владимиром Приваловым. Обновлено В Петрикове состоялась встреча с Владимиром Приваловым. Обновлено

Большая частка сустрэчы была ўдзелена пытанню зніжэння смяротнасці людзей у працаздольным узросце і паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі. Вядома, што смяротнасць выклікаюць у пераважнай большасці хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы. Намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Людміла Занкевіч паведаміла, што за гэты час 5200 такіх хворых атрымалі стацыянарнае лячэнне і кансультацыі абласных спецыялістаў. Да таго, было паведамлена, што з адкрыццём аддзялення эндаваскулярнай хірургіі ў Мазырскай гарадской бальніцы стала магчымым праводзіць аперацыі пацыентам з вострымі сардэчна-сасудзістымі паталогіямі. Аднак на пытанні Уладзіміра Прывалава колькі такіх хворых на ўліку ў нашай бальніцы і якія менавіта паталогіі пераважаюць, якія населенныя пункты нашага рэгіёна “крытычныя” у гэтым плане, – адказ не быў дадзены.

Уладзімір Аляксандравіч зазначыў, што гэта пытанне ён бярэ на асабісты кантроль, бо выніку работы ўрачэбнага персаналу ЦРБ і ўрачоў і фельчараў на вёсках ён не бачыць на працягу некалькіх гадоў. Паказчык па смяротнасці на Петрыкаўшчыне не выпраўляецца. Значыць, трэба шукаць прычыну ў рабоце медыкаў.

Пытанне вострае і патрабуе станоўчай дынамікі ўжо да канца года. Захаванне жыцця чалавека – вось галоўная задача сёння і старшынь сельвыканкамаў, і кіраўнікоў прадпрыемстваў і аргазінацый, і, у першую чаргу, медыцынскіх работнікаў.

Крытыка прагучала і на адрас работы райкама ГА БРСМ. Вядома, што з пачатку вясны ў Петрыкаве вялося буйное добраўпарадкаванне. Шмат будаўнічых работ можна было выканаць і з прыцягненнем створаных будаўнічых атрадаў з ліку членаў пярвічак БРСМ. Гэта магло б вырашыць пытанне працаўладкавання моладзі, але ініцыятыва праяўлена не была.
Аўтарытэт БРСМ бачны тады, калі ідзе сацыяльная падтрымка кожнага маладога чалавека, які звярнуўся за дапамогай. Менавіта так выказаўся Уладзімір Прывалаў. І гэта выказванне мае рацыянальнае зерне. Шмат работы ў маладзёжных суполак і па недапушчэнні суіцыдаў сярод падлеткаў. Гэта асобная тэма, над якой трэба працаваць.

Да таго, Уладзімір Аляксандравіч крануўся тэмы работы культурных і спартыўных аб’ектаў горада. Вядома, што шмат сродкаў было сёлета ўкладзена ў рэканструкцыі, набыццё абсталявання і цяпер трэба паказаць аддачу. Гэтыя аб’екты павінны прыцягваць увагу наведвальнікаў, зацікавіць кліентаў розных узроставых груп, каб апраўдаць затрачаныя сродкі.

Арганізаваць адпачынак у бібліятэцы, кінатэатры, выйсці на конкурсы розных узроўняў педагогам і выхаванцам школы мастацтваў – вось поле дзейнасці для кіраўнікоў і калектываў пазначаных аб’ектаў. Надаць новы імпульс, новае жыццё аб’ектам культуры і спорту – асноўная задача, якая была пастаўлена ў гэты дзень.
На сустрэчы таксама была закранута і тэма парламенцкіх выбараў – важнай кампаніі, якая адбудзецца ў нашай краіне ў лістападзе.

Інга ГІЛЕНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о