19 сакавіка ў краіне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця”.

Пільная ўвага да палітыкі рэгіянальнага развіцця невыпадковая, бо ад яго залежыць дабрабыт усёй рэспублікі ў цэлым і кожнага грамадзяніна паасобку. Як адзначаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: “Падмурак паспяховага развіцця дзяржавы – моцная эканоміка, таму, перш за ўсё, неабходна развіваць эканоміку рэгіёнаў, ствараць там працоўныя месцы з годным узроўнем зарплаты”.

Сацыяльна-эканамічнае становішча Петрыкаўскага раёна і перспектывы яго развіцця былі абмеркаваны на сустрэчы з працоўным калектывам УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”, якую правяла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька.
Перспектывы развіцця прамысловасці на Петрыкаўшчыне звязваюцца з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта – будаўніцтвам ГАК.

Святлана Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу на тым, што акрамя павышэння даходаў насельніцтва, узроўню і ўмоў жыцця мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з’яўляецца паляпшэнне якасці адукацыі і аховы здароўя.

Традыцыйным у час сустрэч у працоўных калектывах з’яўляецца дыялог з прадстаўнікамі кіруючай вертыкалі ў фармаце “пытанне-адказ”.

Супрацоўнікаў УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” хвалявалі актуальныя пытанні арганізацыі жыццядзейнасці. Сярод якіх несвоечасовае абнаўленне раскладу руху грамадскага транспарту. Зразумела, што змены могуць адбывацца, хацелася б пра іх даведвацца своечасова. Таксама цікавіліся прысутныя тэрмінам увядзення ў эксплуатацыю дзіцячага садка № 5. На пытанні адказала намеснік старшыні: “Сітуацыя з раскладам непрыемная. У будучыні адказныя службы падобных хібаў пастараюцца пазбягаць. Што датычыцца дзіцячага садка, то на да-дзены момант завяршаюцца работы па аднаўленні фасаду і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Плануецца, што ў канцы мая ўстанова прыме сваіх выхаванцаў”.

Сярод надзённых пытанняў значылася і нязручнасць размяшчэння пешаходнага пераходу паблізу ўстановы. Тлумачэнне даў супрацоўнік РАУС Аляксандр Блінец: “Планаванне і ўсталяванне пешаходных пераходаў у горадзе пасля рамонту вуліц і праведзенага добраўпарадкавання адбывалася па ўзгадненні з абласной ДАІ. Пытанне будзе вывучана дадаткова і, калі гэта не пярэчыць існуючаму заканадаўству, вырашана станоўча.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о