Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва павіншаваў сваіх падапечных з Днём пажылога чалавека. Падарункі і кветкі ў гэты дзень атрымалі многія, а ў першую чаргу адзінокія пажылыя людзі, якія па волі лёсу аказаліся абдзеленыя ўвагай родных.

Сацыяльная служба прыйшла з віншаваннямі Сацыяльная служба прыйшла з віншаваннямі

Спецыялісты ТЦСАН разам з сацыяльнымі работнікамі наведаліся да Святланы Каўтуноўскай з Петрыкава, Клаўдзіі Марозька з Макарычаў, Вольгі Аханавай з Галубіцы, Віктара і Кацярыны Дамасевічаў з Рубчы і многіх іншых жыхароў раёна. Цёплыя словы і пажаданні гучалі на адрас людзей, чый жыццёвы шлях прыпаў на гады цяжкай, але плённай працы. Чакаючы гасцей зранку, папярэджаныя зараней гаспадары сядзіб імкнуліся аддзячыць гасцям, прапануючы паласавацца садавінай са сваіх садоў. Бо не пешчаныя яны частымі візітамі і ўвагай да сябе. А Дзень пажылых людзей – выдатная нагода, каб выказаць ім нашу ўдзячнасць і праявіць клопат.

Алена БРУЦКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о