COVID-19 па-ранейшаму застаецца адной з галоўных тэм на ўсіх інфармацыйных рэсурсах. Пра-інфармаваны мы і адносна спосабаў распаўсюджвання інфекцыі, і пра меры асабістай бяспекі дзеля галоўнай мэты – захаваць здароўе і жыццё сваё і сваіх родных. Аднак на сённяшні дзень востра стаіць праблема сацыяльнага дыстанцыявання, якое, на жаль, выконваецца далёка не ўсімі грамадзянамі.

Мы сустрэліся з галоўным урачом РЦГЭ Сяргеем ТАЛЕЦКІМ, каб атрымаць інфармацыю і рэкамендацыі па сацыяльным дыстанцыяванні ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19.

– Што такое сацыяльнае дыстанцыяванне і як яно працуе?
– Сацыяльнае дыстанцыяванне – комплекс немедыкаментозных сані-тарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне або запавольванне распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання.

Мэта сацыяльнага дыстанцыявання – зніжэнне верагоднасці кантакту паміж інфікаванымі і неінфікаванымі людзьмі, каб паменшыць узровень перадачы інфекцыі.
Прынцып сацыяльнага дыстанцыявання – чалавек арганізуе сваё жыццё такім чынам, каб скараціць кантакты за межамі дома і працы.

Калі людзі практыкуюць сацыяльнае дыстанцыяванне, пазбягаючы грамадскіх месцаў і ў прынцыпе абмяжоўваюць сваё перамяшчэнне, распаўсюджванне інфекцыі запавольваецца, адбываецца стрымліванне выбуховага росту распаўсюджвання віруса.

– Якія  рэкамендацыі па сацыяльным дыстанцыяванні Вы дадзіце нашым чытачам?
– Па-першае, не выходзьце з хаты, калі ў гэтым няма асаблівай патрэбы (паездка на працу, набыццё прадуктаў харчавання і лекаў, атрыманне медыцынскіх і іншых жыццёва важных паслуг).

Не выходзьце з хаты і для наведвання тых месцаў, якія не з’яўляюцца жыццёва важнымі (бібліятэк, музеяў, кінатэатраў і іншых грамадскіх месцаў). Дзеці могуць выходзіць толькі з сям’ёй. Арганізуйце выгул хатніх жывёл у адзіночку.
Да таго ж, у гэты перыяд важна ўстрымацца ад наведвання заняткаў у гуртках, спартыўных клубах, трэнажорных залах, нават з мінімальнай колькасцю ўдзельні-каў. У выпадку, калі вы працягваеце спартыўныя заняткі, пераканайцеся, што колькасць групы не перавышае 5 чалавек і ў час заняткаў выконваецца адлегласць 1,5-2 метры паміж людзьмі.
Сёння ёсць спосабы мець зносіны з іншымі людзьмі дыстанцыйна з дапамогай сродкаў сувязі. Не варта хадзіць у госці і прымаць у сябе сяброў і членаў сям’і, якія не пражываюць з вамі.
Для скарачэння патрэбы выходзіць з хаты можна выкарыстоўваць наступныя меры:
– выдаленая праца, відэазванкі і канферэнц-сувязь;
– кожны працадаўца павінен сачыць за захаваннем дыстанцыі ў 1-1,5 метра паміж працоўнымі месцамі супрацоўнікаў, захаваннем правіл асабістай гігіены і гігіены памяшкання;
– выбіраць паслугі дастаўкі – толькі да парога кватэры (дома, офіса);
– зварот за стаматалагічнай дапамогай рэкамендуецца перанесці, за выключэннем неадкладных выпадкаў.

Выходзячы з хаты ў сітуацыях, калі гэта неабходна, варта скараціць кантакты з іншымі людзьмі і захоўваць 1,5-2-метровую адлегласць адзін ад аднаго.
Выкананне гэтых нескладаных рэкамендацый дазволіць вам, паважаныя чытачы, знізіць рызыку захварэць на COVID-19.
Моцнага ўсім здароўя! Беражыце сябе і сваіх родных!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о