Набліжаецца Дзень Канстытуцыі, а мы вырашылі пацікавіцца ў гараджан, што для іх ёсць галоўны закон краіны. Вось якія адказы мы атрымалі.

САЦАПЫТАННЕ: Што для петрыкаўчан Дзень Канстытуцыі?

Дзмітрый Шыбнёў, 20 гадоў.
З галоўным дакументам нашай краіны я пазнаёміўся яшчэ ў школе, на занятках па грамадазнаўстве. Больш грунтоўна – у час навучання ў каледжы.
У паўсядзённым жыцці я не звяртаюся да Канстытуцыі, але ўспрымаю яе як падмурак, аснову правоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Думаю, што зараз змен у Канстытуцыю не патрэбна, але велімі важна другое – залог трывалага развіцця грамадства, на маю думку, можа ажыццявіць толькі выконваючы канстытуцыйныя нормы і нормы іншых заканадаўчых актаў.

 

 

САЦАПЫТАННЕ: Што для петрыкаўчан Дзень Канстытуцыі?

Галіна Занкевіч, 42 гады.
Для мяне Канстытуцыя – галоўны закон краіны. Ён не з’явіўся сам па сабе, а ствараўся вопытам нашай дзяржаўнасці, намаганнямі нашых продкаў стварыць і жыць ў цывілізаваным грамадстве. Гаворачы пра Канстытуцыю, нельга не ўзгадаць статуты ВКЛ XVI стагоддзя, Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года і Канстытуцыі часоў БССР, ды і шмат чаго іншага. Не так даўно мы падрыхтавалі ў музеі выставу, прысвечаную Дню Канстытуцыі. Мне было прыемна гэтым займацца, усведамляць сябе грамадзянкай незалежнай дзяржавы. Цікава было трымаць у руках і чытаць тыя газеты і часопісы 1994 года.
Я ўпэўнена, што прапановы змен ў Канстытуцыі, калі яны будуць патрэбныя, павінны зыходзіць ад народа.

 

САЦАПЫТАННЕ: Што для петрыкаўчан Дзень Канстытуцыі?Таццяна Пінчук, 64 гады.
Канстытуцыя патрэбна кожнай незалежнай краіне, гэта галоўны дакумент дзяржавы. Я – чалавек далёкі ад палітыкі, але памятаю той 1994 год, калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Тады ўсё для нас здавалася новым. Не так даўно раскідаўся Савецкі Саюз, але мы глядзелі ў будучыню з надзеяй на лепшае. Не ўсе, але многія спадзяванні сталі рэчаіснымі. Так, напрыклад, я радая, што жыву ў спакойны час, вакол ціха і мірна.
У паўсядзённым жыцці я не звярталася да гэтага дакумента, не было патрэбы. Але ўсе пытанні і спрэчкі мы вырашалі мірна, і да такіх крайнасцяў, каб даказваць камусьці свае законныя правы, не даходзіла.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о