“Вашы мары – гэта намёк вашай уласнай прыроды на тое, для чаго вы створаны”. Пра што марыце?
З гэтым пытаннем я звярнулася да Сержа Беркава (гэта прозвішча насамрэч з’яўляецца псеўданімам, сапраўднае ж – Сяргей Мітрушын), які ў гэтым годзе ўдзельнічаў у адборы на Еўрабачанне ад Беларусі.

IQor8-2sgiM

– Я хачу і мару ствараць тую музыку, у якой змог бы выказваць усе свае эмоцыі і думкі, – адказаў юнак. – І калі мая музыка будзе натхняць слухачоў, гэта стане сапраўдным шчасцем для мяне.

Пасля заканчэння Галубіцкай сярэдняй школы Серж  пераехаў у Петрыкаў. Доўгі час працаваў аператарам кацельні ў другой гарадской школе. Паралельна навучаўся ігры на фартэпіяна ў музычнай школе, разбіраў асновы сальфеджыа.

Любоў да музыкі была з дзяцінства, але магчымасць займацца ёю ў сувязі з рознымі абставінамі з’явілася толькі ў сталым узросце.

Праз некаторы час усвядоміў, што трэба вучыцца далей, пераехаў у Мінск. Тут шмат добрых музыкаў, якія натхнілі яго на большае.

Сябе Серж адносіць больш да кампазітараў. Дапамагае ў напісанні аранжыровак, кампазіцый, працуе з рознымі спевакамі і музыкантамі.

У арсенале ў музыкі ёсць 2 афіцыйныя кліпы, і цяпер ён плануе зняць яшчэ кліп на песню “Embryo”. Па словах нашага земляка, пэўную частку працы ён фінансуе сам, частку – дапамагае крама “Sisters”.

– У 2017 годзе выйшаў мой дэбютны альбом “ХАОС” – працягнуў суразмоўца. – У яго ўвайшлі песні, якія першапачаткова ніхто не хацеў браць. Я перазапісаў іх пад свой стыль.

Актыўна рыхтуемся да серыі канцэртаў у падтрымку альбома па некаторых гарадах Беларусі. Асноўная афіша з’явіцца бліжэй да сакавіка.

Пішам матэрыял для новага альбома. Адыграем прэм’еру альбома “ХАОС” і з папсой гэтага жанру будзе скончана. У будучыні жадаем больш інструмента і асэнсаванага тэксту. Не хачу пісаць песні з дурнымі тэкстамі і лёгкай мелодыяй.

Мару, каб мая  музыка стала “цяжэйшай”, арыенціры: “Muse”, “Evanescence”, Zaz і інш.

У 2018 годзе вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе адбору на “Еўрабачанне” як кампазітар да некалькіх выканаўцаў. Сябры ўгаварылі выканаць песню  самому.

За тыдзень да адбору захварэў на пнеўманію, верным рашэннем было б адклікаць заяўку: фізічныя магчымасці падвялі.

Але я раблю высновы, працягваю вучыцца і ў наступным годзе паспрабую сілы зноў з новай кампазіцыяй.

H1iLdXZexOo

– А чаму вырашылі ўдзельнічаць у Еўрабачанні? Нашым не шанцуе ў гэтым конкурсе апошні час.

– Некалькі ўдзельнікаў, якім мы пісалі кампазіцыі і грунтоўна рыхтавалі да конкурсу, натхнілі мяне дастаць з палічкі старэнькую нерэалізаваную песеньку і проста паўдзельнічаць за кампанію.

Ведаю сістэму падобных мерапрыемстваў. Спроба – не катаванне. Журы, вядома, строгае, але справядлівае.

– З якімі складанасцямі сутыкаецца малады кампазітар?

– Знайсці патрэбны гук, мелодыю, патрэбны рытм – гэта асабліва важна, калі вы нацэленыя на камерцыйную частку аўдыторыі.

Ну а калі не гоніцеся за ганарарамі – досыць таго, што ёсць у душы. Што можа быць лепш, калі слухачы на адной хвалі з табой?

Асабіста я ўпэўненая, што песні могуць “стрэліць”, калі напісаны з душой.

– У мяне здарыўся парадокс з некалькімі песнямі з альбома: “ТШ” і “Валасы таму” – чыста камерцыйныя праекты, ахапілі толькі 40% радыёстанцый Беларусі.

А песні “Яшчэ люблю”, “Дзікая рака”, якія я зусім не разглядаю як камерцыйны варыянт, а проста песні для душы, трапілі амаль на ўсе радыёстанцыі нашай краіны і нават на “Рускае радыё”.

Таму вельмі крута, калі ўдаецца аб’яднаць душу і інтарэс грамадства да пэўнай музыкі.

– Вы выконваеце песні ў тым ліку і на англійскай мове. Дзе вывучалі?

– Ва ўніверсітэце. І мая сяброўка – перакладчык з чатырох моў. Яна і дапамагала прапрацоўваць тэксты.

Зараз шмат чаму вучуся і шукаю новыя крыніцы натхнення. Чытаю філасофію, таго патрабуе праграма факультэта філасофіі і сацыяльных дысцыплін БДУ, дзе зараз навучаюся.

Скончыў курсы радыёвядучага, курсы аранжыроўкі ў Маскве ў прадзюсарскім цэнтры Лаймы Вайкуле. Працягваю грунтоўна займацца вакалам у добрага выкладчыка.

Гляджу, што адбываецца ў свеце, – гэта ўсё дае мне магчымасць паспрабаваць усё нанова.

Вельмі важная для мяне падтрымка блізкіх. Як гаворыцца, не май сто рублёў. Сябры шмат у чым дапамагаюць.

Evk5YQBNDiM

– Як часта бываеце дома?

– За 2017 год быў усяго 4 разы. Петрыкаў, здаецца, становіцца ўсё меншым, але не губляе сваёй утульнасці.

Асабліва цікава сутыкацца са сваімі сябрамі, з якімі ў дзяцінстве слухалі дэз-метал і пілі піва. А зараз усе такія дарослыя і сур’ёзныя.

Любімае маё месца – у парку за помнікам, прыгожае месца на беразе ракі, часам вельмі прыемна пасядзець там і падумаць.

Гутарыла

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота з асабістага архіва Сержа Беркава.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о