Сакавік пачаўся з пажараў

Вечарам 4 сакавіка ў вёсцы Галубіца па вуліцы Савецкай адбыўся пажар у двухкватэрным доме. Гаспадар, 1967 года нара-джэння, працуе жывёлаводам у СУП “Палессе-Аграінвест”.

Сакавік пачаўся з пажараў

У выніку пашкоджаны дах і столя цаглянага дома. Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыстасаванняў.
На пачатку ночы 5 сакавіка пажар адбыўся ў доме ў аграгарадку Ляскавічы па вуліцы Глушко.

Гаспадар, 1977 года нараджэння, працуе вадзіцелем у ЭЛПГ “Ляскавічы”. Агонь знішчыў дах і маёмасць у драўляным доме. Пацярпелых няма. Разглядаемая версія пажару – падпал.

Сакавік пачаўся з пажараў

Зробім свет бяспечней
4 сакавіка Петрыкаўшчыну наведаў намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік унутранай службы Генадзь Кучынскі. У рамках рабочага візіту Генадзь Часлававіч выступіў у калектыве Капаткевіцкай сярэдняй школы.

Як зберагчы сваё жыццё і жыццё блізкіх ад надзвычайных сітуацый, што рабіць у выпадку пажару і як не дапусціць яго – пра гэта і шмат іншае гаварылі на сустрэчы. Тэма бяспекі дзяцей, правілы развядзення вогнішча, недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці – гэтыя актуальныя моманты таксама закранулі ў калектыве.

Прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС назіральна прадэманстраваў магчымасці мабільнага дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач”.
На завяршэнне сустрэчы быў паказаны відэафільм пра выпальванне сухой расліннасці.

Візіт аглядавай: асаблівая методыка зносін
Пры чарговай рабоце аглядавай камісіі ў Капаткевічах па вулі-цы Калгаснай у дамах некаторых гаспадароў было выяўлена ў нездавальняючым стане пячное ацяпленне. Гаручыя матэрыялы захоўваюцца побач з ацяпляльным катлом.

У Колках па вуліцы Школьнай у сядзібах гаспадароў, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі, карціна аналагічная: у печах ёсць шчыліны, печы не патынкаваны.
З гаспадарамі праведзены прафілактычныя гутаркі і дадзены тэрмін на выпраўленне парушэнняў. Людзі разумеюць, наколькі небяспечнай можа быць няспраўная печ, пашкоджаны дымаход, старая электраправодка, непрыбранае смецце і сухая расліннасць у двары домаўладанняў.

Паважаныя грамадзяне, беражыце сябе і сваіх блізкіх, не грэбуйце правіламі пажарнай бяспекі, бо яны могуць прывесці да непапраўнага!

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о