У Мінску прадставілі талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў. Сімвалам галоўнай спартыўнай падзеі ў Беларусі ў наступным годзе стане лісяня Лесік. Удзел у прэзентацыі прынялі зорныя паслы ІІ Еўрапейскіх гульняў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій, міністэрстваў і ведамстваў, знакамітыя спартсмены, прадстаўнікі шоу-бізнесу і партнёры гульняў, выхаванцы дзіцячых SOS-вёсак і кандыдаты ў валанцёры.

Сімвалам галоўнай спартыўнай падзеі ў Беларусі ў наступным годзе стане лісяня Лесік
Намеснік дырэктара фонду “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019” Анатоль Котаў расказаў, што арганізатары пры выбары талісмана атрымалі каля 2 тысяч работ, у тым ліку дзіцячых. Былі прапановы не толькі з Беларусі, але нават з Узбекістана і Егіпта.
Талісман Лесік ужо актыўны ў сацсетках, у яго з’явілася свая старонка ў Instagram – Lesik_2019.
Па матэрыялах БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о