Па стане на 30 жніўня Петрыкаўскай раённай энергагазавай інспекцыяй было зарэгістравана 130 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і 118 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц, што складае 100 % ад агульнай іх колькасці. Аналіз выканання падрыхтоўчых работ паказаў, што ў асобных выпадках на аб’ектах праводзіліся аўральныя і няякасныя працы. Камісіям прапаноўваліся для праверкі аб’екты з невыкананымі ўмовамі гатоўнасці.

Так, несвоечасова былі здадзены прыборы ўліку цеплавой энергіі ці манометры ўсімі арганізацыямі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, ААТ “Петрыкаўскі КБА”, райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, ЖБСК-2, ЖБСК-12, ЖБСК-15, ЖСК-12 , Дырэкцыяй будуючагася Петрыкаўскага ГАК ААТ “Беларуськалій”. Разам з тым, усім спажыўцам цеплаэнергіі нагадвалі, што сродкі вымярэння, у якіх тэрмін дзеяння дзяржпаверкі заканчваецца на працягу ацяпляльнага перыяду, павінны быць павераны да яго пачатку. Шэраг гаспадарак таксама праявілі залішнюю павольнасць і прадставілі дакументы са спазненнем ці не ў поўным аб’ёме.
Нагадваем, што ўключэнне сістэм ацяплення ажыццяўляецца пры ўсталяванні адпаведных тэмператур вонкавага паветра ў наступнай чарзе:
1) у медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, школах і дашкольных установах, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках – пры сярэднесутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак ад 10 градусаў цяпла і ніжэй;
2) у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах – пры сярэднесутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак ад 8 градусаў цяпла і ніжэй;
3) у грамадзянскіх, адміністрацыйных памяшканнях, на прамысловых прадпрыемствах і іншых аб’ектах – па ўзгадненні з энергазберагаючай арганізацыяй пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці ці акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд адзначаных аб’ектаў, зарэгістраваных у органе Дзяржэнерганагляду і пасля ўключэння ацяплення жылых дамоў.
Лілія ПЕТРАЧЭНКА,
раённая энергагазавая інспекцыя.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о