Лета для рыбакоў – асаблівая пара. Менавіта ў гэты час можна адправіцца на прыроду і цалкам агарнуцца ёю.

Аляксей Корж заядлы рыбак з дзяцінства. Парыбачыць на беразе ракі – справа любімая, але аматарская. Што гэта значыць? Што рыбак-аматар Аляксей займаецца рыбалкай дзеля самой рыбалкі. У прынцыпе, з аматараў могуць атрымацца нядрэнныя спартсмены. Гэтыя хлопцы таксама ездзяць на рыбалку больш не за рыбай, а за адчуваннямі.

Рыбак пазнае рыбака
Аматары амаль заўсёды ловяць на добрыя снасці і нядрэнна ў іх разбіраюцца. Ловяць на адну-дзве вуды.
– У мінулым годзе злавіў два самы, 5 і 6,5 кілаграма, – падзяліўся поспехамі герой. – Адкрыццё рыбалкі сезона 2020 года было сёлета 19 мая, і ў гэты дзень пад Славінскам злавілі люстранога карпа на 5 кілаграмаў.
Ці вось такая гісторыя. Аднойчы мы з братам вырашылі выехаць на рыбалку крыху раней. Стаяла добрае сонечнае надвор’е. Не прайшло і гадзіны, як мне на кручок патрапіў прыгажун сазан (на фота).
Ён быў такі важкі, што мне спатрэбілася дапамога брата. Пазней мы даведаліся, што ён важыў больш за 10 кілаграмаў. Пра гэта пачулі ўсе рыбакі ў акрузе. Некаторыя падышлі і паціснулі мне руку. Лета працягваецца, а я мару пра больш важкі трафей!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота з архіва
Аляксея Каржа.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о