Родная мова ў прыярытэце
Каміла Насека

7 снежня навучэнцы з ліку пераможцаў другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Каміла Насека і Настасся Фелькіна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 горада Петрыкава” Валерыя Панамарэнка прынялі ўдзел у абласным конкурсе рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”.
У першым туры журы конкурсу ацэньвалі загадзя падрыхтаванае мультымедыйнае эсэ па тэмах “Нацыянальнае беларускае адзенне”, “Нацыянальныя беларускія стравы” і “Нацыянальны беларускі арнамент”.

 

Родная мова ў прыярытэце
Настасся Фелькіна

У другім туры ўдзельнікам неабходна было выказацца на адну з дзвюх тэм. Трэці тур – “Выкажы сваё меркаванне” – праходзіў у вуснай форме. Крытэрый ацэнкі – уменне выяўляць асноўную тэматыку і праблематыку прапанаванага верша беларускага паэта, абгрунтаваць прачытанае, вызначыць кампазіцыю і выяўленчыя сродкі выразнасці.

Нашы зямлячкі паказалі высокія вынікі. Настасся Фелькіна і Каміла Насека адзначаны дыпломамі другой ступені.

 

 

 

Наталля Чарняўская.
Фота з архіва
ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о