На прамой лініі “Петрыкаўскіх навін” пытанні ад жыхароў раёна прымала начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алена ПАСТУХОВА.

Рэгістрацыя зямельнага ўчасткаЯкая паслядоўнасць дзеянняў па афармленні дакументаў на зямельны ўчастак?
– Для афармлення зямельнага ўчастка найперш трэба звярнуцца ў райвыканкам або сельскі Савет па месцы знаходжання ўчастка. Там падаць заяву, прыкласці да яе копію пашпарта ўладальніка маёмасці, копію тэхпашпарта дома і іншыя дакументы, што пацвярджаюць права ўласнасці на дом.
Замер зямельнага ўчастка праводзіцца РДУП “Гомельгіпразем” на платнай аснове па дагаворы падраду. Для гэтага дадаткова нікуды звяртацца не трэба, дастаткова напісанай раней заявы.

Пасля прыняцця раённым выканаўчым камітэтам рашэння пра прадастаўленне зямельнага ўчастка для абслугоўвання жылога дома, трэба на працягу 2 месяцаў звярнуцца ў Петрыкаўскае бюро Мазырскага філіяла РУП “Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” (былое БТІ) за рэгістрацыяй зямельнага ўчастка. Гэта паслуга таксама платная.
У выніку заяўнік атрымлівае пасведчанне пра рэгістрацыю зямельнага ўчастка, што і з’яўляецца праваўстанаўляльным дакументам на зямельны ўчастак.


Калі ў вас узніклі пытанні, якія вы хацелі б задаць кіраўнікам, што праводзяць прамую тэлефонную лінію “Петрыкаўскіх навін”, тэлефануйце па нумары 5-24-63 у дні правядзення прамой лініі ці ў іншыя рабочыя дні. Вас выслухаюць і апублікуюць адказы на Вашы пытанні.

Запісала Алена БРУЦКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о