Днямі ў Гомелі прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праектаў законаў “Аб усебеларускім народным сходзе” і “Аб змене выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.
У рабоце дыялогавай пляцоўкі ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Даўгала, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, старшыня абласной выбарчай камісіі, сенатар Аляксей Нявераў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Андрэй Гуржы. У канферэнц-зале сабраліся прадстаўнікі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў вобласці, першыя сакратары райкамаў БРСМ, начальнікі аддзелаў адукацыі, маладзёжны актыў.
На сустрэчы ў кожнага была магчымасць задаць хвалюючае пытанне. Як адзначыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ, людзі з цікавасцю вывучаюць законапраекты, агучваюць прапановы, атрымліваюць актуальную інфармацыю і, вядома, больш актыўна ўдзельнічаюць у жыцці грамадства.
– Вельмі важна, каб людзі ведалі, як будзем жыць. Мы павінны быць адзіныя ў прыняцці лёсавызначальных для краіны рашэнняў і разам рухацца ў правільным кірунку.
Адно з пытанняў ад удзельнікаў сустрэчы гучала так: ці не лепш было б увесці адказнасць за няўдзел у прыняцці законапраектаў краіны? Пытанне дастаткова справядлівае і лагічнае, але справа ў тым, што парог яўкі на галасаванне павышаны, менавіта таму такое прыняцце будзе супярэчлівым, адказалі спікеры.
Адно з пытанняў датычылася размяшчэння звестак пра месца жыхарства дэпутатаў на сайтах мясцовых органаў улады. Андрэй Гуржы адзначыў: пад месцам жыхарства маюцца на ўвазе межы выбарчай акругі. Акрамя таго, змяненні ў кодэксе накіраваны ў тым ліку на прымяненне заканадаўства пра абарону персанальных звестак. Прадугледжваецца нават, што не будзе публікавацца поўны састаў выбарчых камісій.
Выснова дыялогавай пляцоўкі напрошвалася сама сабой: прыняцце законапраектаў стане сур’ёзным крокам у рэфармаванні нацыянальнага прававога поля, у гэтым працэсе нельга абысціся без адабрэння народа.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о