Разважанні Максіма Брыкета на прэм’еры фільма

0
110

27  лістапада на прэм’еры фільма «Пераломны момант» прысутнічаў трэнер па веславанні Максім Брыкет.

Разважанні Максіма Брыкета на прэм'еры фільма

Спартсмен паразважаў пра фільм, пра свой шлях у гэтым відзе спорту і пра асаблівасці развіцця веславання ў Петрыкаве:

— На мой погляд, нельга было падабраць лепшы від спорту для здымак фільма, чым веславанне.

Гэта спорт моцных фізічна і духоўна. Веславанне гартуе характар і вынослівасць. Гэта вельмі добра паказалі аўтары ў кінастужцы. Я займаюся веславаннем з дзяцінства, любоў да гэтага віду атрымаў ад бацькі — трэнера па веславанні.

На міжнародным узроўні не пашчасціла ўдзельнічаць у спаборніцтвах, а на рэспубліканскім узроўні маю шэраг перамог.

У Петрыкаўскім аддзяленні ўстановы «Гомельская СДЮШАР прафсаюзаў па веславанні акадэмічным» працую з гэтага году, у нас у аддзяленні займаецца і знаходзіцца на забяспячэнні больш за 40 чалавек. З іх ёсць групы пачатковай падрыхтоўкі, дзе выхаванцы толькі знаёмяцца з веславаннем, атрымліваюць базавае агульна фізічнае развіццё. Ёсць старэйшыя дзеці, якія наведваюць веславаннем два-тры гады, гэтыя выхаванцы атрымліваюць больш вузкую спецыялізаваную пад вяслярства падрыхтоўку для дасягнення больш высокіх вынікаў. Непасрэдна экіпажы фарміруюцца перад спаборніцтвамі: двойкі, чацвёркі або адзіночкі. Гэта залежыць ад віду спаборніцтваў.

З выбітных выхаванцаў Петрыкаўскага аддзялення я хачу адзначыць Юлію Ходзька, якая навучаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў г.Гомелі. У 2025 годзе была чацвёртая на чэмпіянаце свету. Ёсць яшчэ шэраг выхаванцаў, якія паспяхова і вынікова займаюцца веславаннем.

Я не шкадую, што з Гомеля трапіў у Петрыкаў, горад прывабны і хутка развіваецца.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о