Цёплае і дажджлівае надвор’е і падняцце ўзроўню вады ў вадаёмах спрыяе бурнаму развіццю багавіння і “цвіценню” мелкаводдзя. Гэта прыводзіць да зніжэння канцэнтрацыі кіслароду ў вадзе, і як вынік – заморныя з’явы.

Інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і аховы жывёльнага і расліннага свету каардынуюць дзейнасць арандатараў і арганізацый, якія адказваюць за стан рыбалоўных угоддзяў. Усе разам яны маюць на мэце своечасова выяўляць і па магчымасці прадухіляць заморныя з’явы.

Гомельскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вызначаны пералік водных аб’ектаў, больш схільных да такіх з’яў. У асноўным гэта вадаёмы, дзе заморы ўжо фіксаваліся.

Арандатары і водакарыстальнікі праінфармаваны пра неабходнасць выкошвання каляводнай і воднай расліннасці, вызваленне заіленых і зарослых уваходаў у старыцы.

Умовы надвор’я застаюцца неспрыяльнымі. Спякота не сыходзіць, таму заморы ўсё яшчэ магчымы. Нават у такіх месцах, дзе ніколі не здараліся раней. Пры выяўленні выпадкаў гібелі рыбы, неадкладна паведаміце пра гэта, патэлефанаваўшы па нумарах тэлефонаў: 5-29-97, 5-34-74, 8-0232-23-24-89.

Галіна КАЗАК

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о