Так, згодна з рашэннем райвыканкама прызнаны пераможцамі ў раённым спаборніцтве сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі раёна з занясеннем на раённую Дошку гонару, уручэннем Ганаровага пераходзячага сцяга Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта, дыплома і грашовай прэміі: Райвыканкам падвёў  вынікі спаборніцтва сярод працаўнікоў розных галін за 2018 год Райвыканкам падвёў  вынікі спаборніцтва сярод працаўнікоў розных галін за 2018 год Райвыканкам падвёў  вынікі спаборніцтва сярод працаўнікоў розных галін за 2018 год
— сярод прадпрыемстваў прамысловасці – працоўны калектыў камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”;
— сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу – працоўны калектыў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Палессе-Аграінвест” адкрытага акцыянернага таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”;
— сярод будаўнічых і абслугоўваючых арганізацый – працоўны калектыў перасоўнай механізаванай калоны № 4 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельскі аб’яднаны будаўнічы трэст”;
— сярод прадпрыемстваў гандлю і аказання паслуг – працоўны калектыў ААТ “Петрыкаўскі камбінат бытавога абслугоўвання”;
— сярод устаноў сацыяльнай сферы – працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія горада Петрыкава”.
Прызнаны пераможцамі ў раённым спаборніцтве з занясеннем на раённую Дошку гонару, уручэннем Ганаровага пераходзячага сцяга райвыканкама, а таксама грашовай прэміі:
— сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна за дасягненне найлепшых паказчыкаў у працы ў 2018 годзе працоўны калектыў Камаровіцкага сельскага выканаўчага камітэта;
— сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50 працэнтаў, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Экагрынпрам”;
— сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва арганізацый рознічнага гандлю таварыства з дадатковай адказнасцю “Рубіконгандаль”.
Прызнаны пераможцамі ў раённым спаборніцтве сярод працоўных калектываў структурных падраздзяленняў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі раёна з уручэннем Дыплома і грашовай прэміі:
— сярод структурных падраздзяленняў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – працоўны калектыў малочна-таварнага комплексу “Церабаў” УП “Палессе-Аграінвест”;
— працоўны калектыў таварнай фермы “Макарычы” УП “Палессе-Аграінвест”;
— працоўны калектыў малочна-таварнай фермы “Бяланавічы” УП “Палессе-Аграінвест”;
— сярод устаноў сацыяльнай сферы – працоўны калектыў ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”;
— працоўны калектыў ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”;
— працоўны калектыў ДУА “Ляскавіцкая сярэдняя школа”;
— працоўны калектыў ДУА “Капцэвіцкі дзіцячы сад”;
— працоўны калектыў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава”;
— працоўны калектыў паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”;
— працоўны калектыў першага тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”;
— працоўны калектыў Ляскавіцкай участковай бальніцы;
— працоўны калектыў дзяржаўнай установы культуры “Капаткевіцкі гарадскі Дом культуры”;
— працоўны калектыў Петрыкаўскай раённай дзіцячай бібліятэкі.
Прысвоена званне “Кіраўнік года – 2018” Капінскаму Міхаілу Анатольевічу, дырэктару УП “Палессе-Аграінвест” з занясеннем на раённую Дошку гонару, узнагароджаннем Дыпломам,  статуэткай “Кіраўнік года – 2018” і грашовай прэміяй.
Сярод суб’ектаў аграэкатурызму пераможцай у раённым спаборніцтве з уручэннем Дыплома і грашовай прэміі прызнана аграсядзіба “Спадчына” (уладальнік – Стракач Уладзімір Ігнатавіч).
Прысвоена званне “Лепшы па прафесіі – 2018” з занясеннем на раённую Дошку гонару, узнагароджаннем Дыпломам, статуэткай “Лепшы па прафесіі – 2018” і ўручэннем грашовай прэміі:
— сярод работнікаў сельскай гаспадаркі – Лімаравай Марыі Адамаўне, аператару машыннага даення малочнатаварнага комплексу “Бяланавічы” УП “Палессе-Аграінвест”;
Дубік Раісе Пятроўне, аператару машыннага даення малочнатаварнай фермы “Аголічы” УП “Палессе-Аграінвест”;
Хамец Наталлі Іванаўне, жывёлаводу па адкорме буйной рагатай жывёлы таварнай фермы “Макарычы” УП “Палессе-Аграінвест”;
Рыбалка Лідзіі Васільеўне, аператару па штучным асемяненні сельскагаспадарчай жывёлы малочна-таварнага комплексу “Бяланавічы” УП “Палессе-Аграінвест”;
Качэлі Руслану Сяргеевічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Капаткевічы”;
Стракачу Васілю Уладзіміравічу, трактарысту-машыністу УП “Палессе-Аграінвест”;
Мацэгудзе Сяргею Уладзіміравічу, вадзіцелю аўтамабіля УП “Палессе-Аграінвест”.
Сярод работнікаў прамысловасці – Ляўковічу Алегу Аляксандравічу, аператару на аўтаматычных і паўаўтаматычных лініях у дрэваапрацоўцы 5 разраду філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Беларусьгандаль”;
Голасу Віктару Мікалаевічу, ляснічаму Смятаніцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Петрыкаўскі лясгас”;
Гатальскаму Ігару Валянцінавічу, станочніку дрэваапрацоўчых станкоў камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”.
Сярод работнікаў гандлю і паслуг – Содэлю Георгію Георгіевічу, вадзіцелю неразліковага транспартнага ўчастка Петрыкаўскага раённага спажывецкага таварыства;
Перарэжка Марыі Аляксандраўне, паштальёну гарадскога аддзялення паштовай сувязі № 2 Петрыкаўскага ўчастка паштовай сувязі;
Сысоевай Жанне Анатольеўне, мэнэджару ААТ “Петрыкаўскі камбінат бытавога абслугоўвання”;
Тоўсціку Дзянісу Генадзьевічу, вадзіцелю аўтамабіля 2 класа 6 разрада вытворчага ўчастка “Петрыкаў” філіяла №13 ААТ “Гомельаблаўтатранс”.
Сярод работнікаў будаўнічай галіны і абслугоўваючых арганізацый –
Слышаву Уладзіміру Пятровічу, машыністу пагрузчыка перасоўнай механізаванай калоны №4 ААТ “Гомельскі аб’яднаны будаўнічы трэст”.
Сярод работнікаў сацыяльнай сферы – Герасіменка Тамары Андрэеўне, участковаму ўрачу педыятру УАЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”;
Голоце Кацярыне Іванаўне, загадчыку аптэкі № 127 аграгарадка Пціч;
Прыходзька Дзмітрыю Анатольевічу, маёру міліцыі, старшаму інспектару па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
Стральчэні Пятру Мікалаевічу, настаўніку тэхнічнай працы ДУА “Гімназія горада Петрыкава”;
Дарошка Аляксандру Іванавічу, настаўніку геаграфіі, інфарматыкі ДУА “Гімназія горада Петрыкава”;
Слабадзянюк Надзеі Леанідаўне, дырэктару ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
Губічу Уладзіміру Віктаравічу, старшаму лейтэнанту ўнутранай службы, інспектару нагляду і прафілактыкі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
Макарэвіч Эме Аляксандраўне, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”;
Супруненка Ірыне Анатольеўне, настаўніку па класе харэаграфіі філіяла ДУА “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў” у населеным пункце Мышанка.
Прызананы пераможцам раённай спартакіяды сярод арганізацый, прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, сельскіх выканаўчых камітэтаў з уручэннем пераходзячага кубка, Дыплома і грашовай прэміі для набыцця спартыўнага інвентара працоўны калектыў КСУП “Капаткевічы” – пераможца XIV раённай круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак Петрыкаўскага раёна.
У мінулы чацвер у раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае шанаванне перадавікоў. Разам са словамі віншаванняў за дасягнутыя вынікі ад старшыні райвыканкама Аляксандра Наўныкі і старшыні райсавета дэпутатаў Жыткавіцкага райвыканкама Уладзіміра Куляша працаўнікам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Свае віншаванні перадавікам выдатнымі канцэртнымі нумарамі таксама падаравалі артысты ўстаноў культуры горада і раёна.
Дзмітрый БЯЛЬКО, 
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о