Канікулы і спякотнае надвор’е спрыяюць таму, што дзеці часам праяўляюць залішнюю самастойнасць у той час, як іх бацькі знаходзяцца на працы. У такі досыць небяспечны перыяд вельмі важна растлумачыць дзецям, як правільна паводзіць сябе, каб пазбегнуць трагічнай сітуацыі. Мы звярнуліся да петрыкаўчан з просьбай распавесці пра тое, як яны забяспечваюць сваім дзецям і ўнукам бяспечны адпачынак і жыццё.

Распавядзіце дзецям пра бяспеку

Тамара Кіслова:
– Я бабуля чацвярых унукаў, таму пытанне дзіцячай бяспекі ў маёй сям’і – самае галоўнае. Унукі ўвесь час пад маім наглядам.
На рэчку іх не пускаю адных, а калі ідзем разам, то толькі ля беражка на акрэсленай дзіцячай тэрыторыі дазваляю паплюхацца. Вядома, дзецям у першую чаргу тлумачым, што газавая пліта, разеткі, прас – не прадметы для гульняў. Разумею, што дзіця можа павесці сябе непрадказальна, таму за яго “самастойнасцю” старанна сачу.

Распавядзіце дзецям пра бяспеку

Дзмітрый Корж:
– Лета – гэта асаблівы час не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў, якія павінны падумаць не толькі пра арганізацыю добрага адпачынку свайго дзіцяці, але і пра яго бяспеку. І я, як бацька трохгадовага сына, таксама надаю гэтаму пытанню вя-лікую ўвагу.
На вялікі жаль, нават у хаце дзіця не можа быць абаронена на 100%, не кажучы ўжо пра адпачынак на вадаёме, у лесе, грамадскіх месцах, на дарогах нашага горада. Таму прытрымліваюся галоўнага правіла: дзіця ЗАЎСЁДЫ павінна знаходзіцца пад наглядам дарослых. І, вядома, трэба не проста знаходзіцца побач з дзіцям, але і імкнуцца яго займаць цікавымі, пазнавальнымі гульнямі.
Вольны час у сваёй сям’і заўсёды стараемся праводзіць разам: не толькі гуляем у настольныя, рухомыя гульні, але і катаемся на веласіпедзе, самакаце, гуляем у мяч, купаемся ў басейні. І кожны раз, выбіраючы забаву, мы ўспамінаем правілы бяспекі, якія трэба выконваць у любым выпадку.
Сам карыстаюся, як бацька, настаўнік, і хачу параіць бацькам старонкі ў сацыяльных сетках МНС Рэспублікі Беларусь, на якіх публікуецца інфармацыя для дзяцей і іх бацькоў пра правілы бяспекі па самых розных тэмах.
Наша здароўе і здароўе нашых дзяцей у нашых руках. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Распавядзіце дзецям пра бяспеку

Кацярына БЕКАРЭВІЧ:
– Дзеля бяспекі дзяцей, стараемся з мужам зрабіць свой дом бяспечным. Для выключэння самастойнага адкрыцця дзецьмі вокнаў, усталявалі ручкі, якія замыкаюцца на ключ.Электраразеткі абсталявалі адмысловымі заглушкамі, каб малодшае дзіця не магло нічога ўставіць у разетку.
Тлумачым дзецям, што ні ў якім выпадку нельга браць запалкі. Цалкам выключаны выпадкі пакідання малодшай дачкі без нагляду дарослых.
Усе аэразолі і сінтэтычныя мыйныя сродкі знаходзяцца па-за дасягальнасцю дзяцей (схаваныя на паліцах вышэй за рост дзіцяці). Расказваем, што нельга наведваць будоўлі, кар’еры, самастойна хадзіць купацца на рэчку.

Распавядзіце дзецям пра бяспеку

Алена Галеня:
– Лета – гэта не толькі радасны час канікул, але і небяспечны перыяд, так як многія дзеці ў гэты час прадастаўлены самі сабе. Забяспечыць бяспеку дзяцей летам – у першую чаргу задача бацькоў. Вельмі важна растлумачыць і нагадаць дзецям асноўныя правілы бяспекі дома і на вуліцы: не пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы, газавую пліту, прас, да вокнаў наогул лепш не падыходзіць і не выглядаць на вуліцу, не адчыняць дзверы незнаёмым людзям.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о