Сёння адбылася сустрэча Старшыні райвыканкама з прадстаўнікамі дэпутатскага корпусу раёна, кіраўнікамі арганізацый і прапрыемстваў. У час сустрэчы Аляксандр Міхайлавіч праінфармаваў прысутных пра вынікі Усенароднага форуму.

Аляксандр НАЎНЫКА, старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта:
– На Усебеларускім народным сходзе наш раён прадставіла дэлегацыя, у склад якой увайшлі невыпадковыя людзі, а тыя, хто не раз паказаў сваю актыўную жыццёвую пазіцыю, імкненне ўдзельнічаць у развіцці раёна і краіны, жаданне зрабіць наша заўтра лепшым, чым сёння. Хацелася б адзначыць, што Прэзідэнт у сваім дакладзе расставіў усе кропкі над “і”. Дадзены адказы на ўсе актуальныя пытанні, якія шырока абмяркоўваюцца ў грамадстве: канстытуцыйная рэформа, палітычная сітуацыя ў краіне і свеце, вектар знешняй палітыкі нашай дзяржавы і іншыя. Адзін з галоўных пасылаў, які прагучаў на народным форуме: моцныя рэгіёны – моцная краіна. Упэўнены, што гэты тэзіс павінен стаць галоўным арыенцірам для развіцця краіны ў будучыні. І ён, я думаю, будзе падтрыманы і жыхарамі Петрыкаўшчыны. Галоўныя складальнікі поспеху для нашага раёна – гэта мадэрнізацыя прадпрыемстваў, рост інвестыцый, развіццё аграрнага сектара. Аднак трэба памятаць, што за любым рашэннем – лёсы людзей. Менавіта людзі былі і застаюцца галоўным арыенцірам эканамічных змен, што ў чарговы раз было падкрэслена на форуме.

Рашэнні сходу -  у жыццё! Рашэнні сходу -  у жыццё! Рашэнні сходу -  у жыццё!

Згодны са сцвярджэннем Прэзідэнта, сацыяльная дзяржава – наш нязменны нацыянальны брэнд. Сёння мы павінны не толькі берагчы тое, што маем, але і развівацца па ўсіх напрамках, аб’ядноўваючы ўсе слаі грамадства, у тым ліку моладзь. Маладое пакаленне, якое нарадзілася і вырасла ўжо ў незалежнай краіне, зараз уступае ў жыццё. Прэзідэнт правільна заўважыў, што ні ў якім разе нельга ўпусціць моладзь – яна будучыня нашай краіны.
На форуме былі намечаны асноўныя прыярытэты развіцця краіны, прынята выніковая рэзалюцыя. Упэўнены, што гэта дынамічная праграма, якая будзе адпавядаць часу і спрыяць далейшаму развіццю нашай дзяржавы. Аднак яе рэалізацыя залежыць, у першую чаргу, ад нашай працы. Нам важна зрабіць усё магчымае для таго, каб нашае жыццё з кожным годам станавілася больш камфортным, каб мы заўсёды ганарыліся сваёй малой радзімай.
Безумоўна, для краіны Усебеларускі народны сход – знакавая падзея. Дэлегаты агучылі найбольш вострыя для нашага грамадства пытанні, і я шчыра веру ў тое, што будуць знойдзены адзіна правільныя шляхі іх вырашэння.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о