Рамонты ў жылым сектары Петрыкаўшчыны працягваюцца

0
336

Раённым выканаўчым камітэтам распрацаваны графік дзеянняў на люты па рашэнні канкрэтных задач жыццядзейнасці насельніцтва.

Як паведаміла ўпраўляючы справамі райвыканкама Алена Пастухова, графік складзены на падставе праведзенага аналізу адчувальных пытанняў жыццядзейнасці грамадзян, што становяцца прычынай зваротаў і скаргаў у райвыканкам.
Так, у лютым запланаваны рамонт казыркоў у шматпавярховых дамах па вуліцы Бумажкова, 72, Дружбы, 29 і па вуліцы Камуністычная, 2 у райцэнтры. Запланавана таксама замена трубаправодаў па наступных адрасах: вуліца Вароўскага, 2, Р. Люксембург, 4 і Усходняя, 1а. У населеным пункце Мышанка па вуліцы Гарадоцкая, 215, у лютым работнікі райжылкамгаса правядуць замену аўтаматычных выключальнікаў.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о