Пасля правядзення ўборачных работ перад працаўнікамі сельгасвытворчасці асноўнай задачай з’яўляецца падрыхтоўка тэхнікі да вяснова-палявых работ. Варта адзначыць, што рамонт і тэхабслугоўванне транспарту неабходна праводзіць на непрацуючым рухавіку, за выключэннем аперацый, тэхналогія правядзення якіх патрабуе яго работы.
Устаноўка машын на аглядавую канаву ці падымальную платформу дазваляецца трактарысту (вадзіцелю) або спецыяльна выдзеленым для гэтай аперацыі работнікам пад кіраўніцтвам майстра або іншага кіраўніка. Пры рамонце і абслугоўванні машын з высокім размяшчэннем вузлоў і дэталяў работнікі павінны быць забяспечаны спецыяльнымі падстаўкамі. Прыстаўныя лесвіцы прымяняць забараняецца.
Пад колы машыны ў мэтах папярэджання яе самавольнага руху неабходна падкласці не менш двух упораў, уключыць ручны тормаз, выключыць запальванне і перакрыць падачу паліва.
Пры выкананні аперацый па тэхабслугоўванні, якія патрабуюць работы рухавіка машыны, выхлапная труба далучаецца да выцяжных прыстасаванняў, а пры іх адсутнасці прымаюцца меры па выдаленні з памяшкання адпрацаваных газаў.
Перад зняццем рухавіка, скрынкі перадач, задняга маста, радыятара, паліўнага бака і іншых агрэгатаў і дэталей, звязаных з сістэмамі ахалоджвання, змазкі і сілкавання рухавіка, неабходна папярэдне зліць масла, ахалоджвальную вадкасць і паліва ў спецыяльныя рэзервуары. Работы пад узнятымі кузавамі трэба праводзіць толькі пры ўсталяваных упорных штангах.
Пры рамонце і тэхабслугоўванні ў стацыянарных умовах забараняецца:
– выконваць работы на машыне, вывешанай толькі на падымальных механізмах;
– усталёўваць машыну на выпадковыя прадметы замест спецыяльных падставак;
– знімаць і ставіць рысоры на машынах і прычэпах усіх канструкцый без надзейных падставак;
– знімаць, усталёўваць і транспартаваць агрэгаты і вузлы пры зачальванні іх тросам або канатамі без спецыяльных захопаў. Перад пачаткам рамонтных работ наймальнік павінен забяспечыць работнікаў спраўным інструментам і прыстасаваннямі. Праверку прыдатнасці інструментаў да работ неабходна праводзіць не радзей аднаго раза ў месяц.
Да работы з электрафікаваным інструментам дапускаюцца асобы, якія прайшлі адпаведныя навучанне і інструктаж і маюць першую кваліфікацыйную групу па электрабяспецы. Напруга пераноснага электраінструмента ў памяшканнях без павышанай небяспекі павінна быць не вышэй 220 В, а ў асабліва небяспечных памяшканнях, з павышанай небяспекай і па-за памяшканнямі – не вышэй 42 В.
Пры выкарыстанні электраінструмента, разлічанага на 220 В, абавязковае надзейнае зануленне корпуса інструмента провадам дастатковага сячэння, які мае адрознае абазначэнне або афарбоўку, таксама неабходна прымяняць рабочым гумавыя пальчаткі, дыэлектрычныя калошы і гумавыя дыванкі.
Звяртаю ўвагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на тое, што яны нясуць персанальную адказнасць за забеспячэнне бяспечных умоў працы работнікам. Так, сёлета пры выкананні рамонтных работ атрымаў траўму, якая прывяла да цяжкіх наступстваў, трактарыст КСУП “Грабаў”. У ходзе праведзенага расследавання было ўстаноўлена, што прычынамі няшчаснага выпадку з’явілася неправядзенне інструктажу і праверкі ведаў працаўніка па пытаннях аховы працы, а таксама допуск да работы без абаронных акуляраў. У выніку вінаватыя былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь кожны.

Юрый ДЗЕМІДЗЮК,
галоўны дзяржінспектар працы Жыткавіцкага міжрайаддзела.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о