Спецыялісты дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” за мінулы перыяд 2019 года даследавалі 22 пробы харчовых прадуктаў, у тым ліку грыбоў.

Перавышэнне радыёнуклідаў у 24 разы выяўлена ў лісічках, сабраных у Нараўлянскім раёне.
Грыбы ўмоўна можна па-дзяліць на 4 групы. Больш за ўсё радыенуклідаў назапашваюць грыбы-акумулятары: польскі грыб, гаркуша, рыжык, масляк восеньскі.

Радыяцыя і грыбы
Да групы грыбоў, якія моцна назапашваюць радыёнукліды можна аднесці: грузд сапраўдны і чорны, падгруздак чорны, ваўнянка ружовая, лісічка жоўтая, падбярозавік, зялёнка. Чырвонагаловік, баравік, сыраежка звычайная, апенькі восеньскія і падзялёнкі – грыбы, якія сярэдне назапашваюць радыёнукліды.
Менш за ўсё назапашваюць радыёнукліды: апенька зімовая, шампіньёны, страчок звычайны, сыраежка суцэльная і бурая, зонцік стракаты.
Сабраныя грыбы перад падрыхтоўкай неабходна абавязкова ачысціць ад прыліплых часціц ляснога подсцілу, моху, глебы; у некаторых грыбоў неабходна зняць з капялюшыка скурку. Зніжэння ўтрымання радыёцэзія ў грыбах можна дасягнуць шляхам іх адварвання (на працягу 15-60 хвілін) у салёнай вадзе, пры гэтым праз кожныя 15 хвілін адвар зліваецца.
Пры кіпячэнні ў падсоленай вадзе трэба дадаць трохі сталовага воцату або лімоннай кіслаты.
Пры такой апрацоўцы на працягу 30 хвілін канцэнтрацыя радыёцэзія зніжаецца ў 2-10 разоў.
Пры сушцы грыбоў утрыманне радыёнуклідаў у іх не змяншаецца, таму сушыць трэба толькі “чыстыя” грыбы.
Перад ужываннем у ежу неабходна праводзіць даследаванне грыбоў на ўтрыманне радыёнуклідаў у санітарна-гігіенічнай лабараторыі дзяржаўнай ўстановы “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” па адрасе: вуліца Валадарскага, 3, горад Петрыкаў.
Даследаванне проб для асабістых патрэб ажыццяўляецца бясплатна.
Маса пробы дзікарослай прадукцыі, якая прадстаўляецца для даследавання, павінна складаць не менш за 0,5 кг.

Падрыхтавала
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Інгі ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о