Заключны ў трыядзе Год малой радзімы – час падвядзення вынікаў добраўпарадкавання

На пашыранай апаратнай нарадзе былі разгледжаны паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў, выкананне графіка праходжання медыцынскіх аглядаў, прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, работа аглядавых камісій, маніторынг мабільнай групы арганізацый і прадпрыемстваў, санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка ў раёне. Па пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.

Работы па навядзенні парадку ідуць па планеНададзена значная ўвага зносу лядашчых, пустуючых дамоў, выдаленню аварыйных дрэў, прывядзенню ў належны стан фасадаў будынкаў, збудаванняў, агародж, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, азеляненню. За 9 месяцаў сёлета выканана 644 мерапрыемствы ці 86,4% гадавога задання.

Толькі ў райцэнтры з 68 выканана 55 мерапрыемстваў ці 80,8%.
Нерэалізаванымі засталіся 13 мерапрыемстваў. У КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” такіх 7: рамонт жылога дома № 67 па вуліцы Камунальнай, уладкаванне пешаходнай тратуарнай дарожкі да “Еўраопта”, асвятленне вуліцы Бумажкова ў раёне крамы “Тапалёк”, устаноўка дзіцячага гульнявога комплексу, добраўпарадкаванне тэрыторыі каля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Першамайскай з устаноўкай дошкі гонару, дэмантаж аварыйных шахтных калодзежаў. За спажывецкім таварыствам застаюцца 2 мерапрыемствы: рамонт фасада інтэрната і выдаленне аварыйных дрэў на вытворчай базе, другое выканана часткова. Некалькі пунктаў плану не выкананы прыватнымі прадпрымальнікамі на аб’ектах гандлю і ўладальнікамі гаражных кааператываў. Не ўстаноўлены пакуль і лаўкі каля фізкультурна-аздараўленчай залы.
Што да сельвыканкамаў, то старшынямі праводзіцца актыўная работа па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў: выканана 577 мерапрыемстваў ці 86,8%.

За 9 месяцаў 2020 года ўсе запланаваныя мерапрыемствы выкананы Капаткевіцкім, Камаровіцкім, Навасёлкаўскім, Галубіцкім, Ляскавіцкім, Муляраўскім і Пціцкімі сельскімі Саветамі.

Адрамантаваны і ўсталяваны новыя агароджы, наведзены парадак на грамадскіх могілках, праведзена аздабленне і афарбоўка фасадаў жылых дамоў, усталяваны малыя архітэктурныя формы, ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі, выдалены аварыйныя дрэвы, знесены лядашчыя і пустуючыя дамы.
Работы будуць працягнуты да канца года.

10 кастрычніка ў краіне аб’яўлены адзіным днём азелянення. Разам зробім Петрыкаўшчыну зялёнай і квітнеючай!

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о