IMG_9917
Беларуская культура здаўна стварала ідэалы прыгажосці, справядлівасці і дабра. Сёння практычна ўсе галіны культуры імкнуцца да развіцця нацыянальнай культуры, захаванасці традыцый беларускага народа. Вялікая адказнасць за гэта належыць пісьменнікам, паэтам, мастакам, артыстам, музыкам, работнікам культурна-асветніцкіх устаноў, народным майстрам. Менавіты яны захоўваюць гістарычную спадчыну, выхоўваюць у людзей добрыя густы, абуджаюць станоўчыя пачуцці.
У гонар работнікаў культуры напрыканцы мінулага тыдня  ў зале раёнага Дома культуры быў арганізаваны святочны канцэрт. Сярод прысутных былі як ветэраны працы, так і моладзь.
Першым павіншаваў і выказаў словы падзякі  намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп. Ён уручыў калектывам  і лепшым работнікам галіны лісты падзякі, граматы і падарункі.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека назвала імёны лепшых калектываў раёна, якія на высокім узроўні, на абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях абараняюць гонар мясцовай культуры. А таксама выказала падзяку тым, хто ўвесь час пыдтрымівае галіну,  спонсарам – дырэктару ПВУП “Алімп і К” Анатолю Мячыну, выканаўчаму дырэктару КСУП “Капаткевічы” Аляксандру Пінчуку,  дырэктару ТДА “Рубіконгандаль” Уладзіміру Фурману, кіраўніку вытворчага кааператыва “Экстра” Пятру Фядосіку.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама былі ўзнагароджаны калектывы  раённага Дома рамёстваў, раённага Дома культуры,  Народнага тэатра Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры. Ганаровую грамату ўручылі Марыі Аніська, загадчыцы Мышанскага філіяла Петрыкаўскай сеткі публічных бібліятэк.
Да віншаванняў далучыліся старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”  Антаніна Бруяка,  першы сакратар райкама БРСМ  Дар’я Туравец.
Далейшая праграма мерапрыемства прадугледжвала канцэрт з тэтральнымі пастаноўкамі, вясёлымі песнямі, падрыхтаваны творчымі калектывамі і самадзейнымі артыстамі.
Вопыт, поспехі, крэатыў  усхваляліся ў гэты дзень са сцэны. Мы з вамі ведаем: за гэтымі прыгожымі словамі  стаіць плён сумленнай працы. Жадаем вам, паважаныя, новых перамог!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

IMG_0284 в газету IMG_0229 IMG_9882 IMG_9787 IMG_0198 IMG_0149 IMG_0371 IMG_0301 IMG_0107

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о