Надзвычайныя сітуацыі для большасці з нас – гэта прычына жыццёвых нягод, выпрабаванняў, а часам і непапраўнай трагедыі. Для супрацоўнікаў жа раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – гэта няпростая паўсядзённая работа па ліквідацыі наступстваў трагедыі з задачай мінімізаваць урон для гаспадаркі і чалавека, а яшчэ лепш – яго не дапусціць.

Работа на папярэджаннеМенавіта ў гэтым бачыць сваё прафесійнае прызначэнне старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэ-джання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны РАНС Аляксандр Карпінскі.
За добрасумленнае і якаснае выкананне службовых абавязкаў у вобласці папярэ-джання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Аляксандр Мікалаевіч сёлета прызнаны лепшым па прафесіі, і яго фотаздымак у хуткім часе зойме сваё пачэснае месца на раённай Дошцы гонару.

Высакароднай справе выратавання людзей і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый Аляксандр Мікалаевіч прысвяціў амаль 20 гадоў свайго жыцця.
Ураджэнец Жыткавіч, выпускнік УА “Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь” па размеркаванні трапіў на Петрыкаўшчыну, з якой і звязаў свой далейшы лёс. Жонка, Вольга Андрэеўна – медыцынскі работнік, таксама, між іншым, з Жыткавіцкага раёна, рашэнне мужа застацца жыць і працаваць у Петрыкаве падтрымала. Тут праз некаторы час пабудавалі дом, нарадзілі і выхоўваюць двух дзетак. Старэйшы сын сёлета заканчвае гарадскую гімназію.
Што да складанасцяў прафесіі, то пра іх Аляксандр Мікалаевіч, як чалавек ваенны, гаворыць па-філасофску мудра:

– Сваё прафесійнае прызначэнне і я, і мае калегі бачым у прафілактычнай рабоце па недапушчэнні ці папярэджанні надзвычайных сітуацый. Працуючы ў рэжыме 24 на 7 мы імкнемся забяспечыць захаванасць жыцця, жылля і маёмасці нашых грамадзян, не дапусціць бяды.
Што да прыродных стыхій, то імі не заўсёды ўдаецца кіраваць, ды і прадказаць не ўсё магчыма. А вось чалавек часам – самы галоўны вораг і свайму жыццю, і свайму здароўю.

Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях у адзінстве з усімі суб’ектамі прафілактыкі праводзіцца значная прафі-лактычная работа па папярэджанні пажараў. Аднак сённяшнія лічбы статыстыкі пакуль нас не радуюць. Свядомасць некаторых грамадзян знаходзіцца на вельмі невысокім узроўні – адсюль і паведамленні пра чарговае ўзгаранне, за якімі, як правіла, стаіць страчаная маёмасць, а то і загубленнае жыццё. Аднак і я, і мае калегі шчыра верым у тое, што нашыя намаганні абавязкова дадуць вынік. Для любога супрацоўніка РАНС, будзь то пажарны-выратавальнік ці прадстаўнік інжынернай службы, галоўная прафесійная ўзнагарода – гэта выратаванае жыццё.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о