17 студзеня 2020 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 15 “Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. За тлумачэннем новага заканадаўчага дакумента мы звярнуліся да Святланы Ананьевай, начальніка Петрыкаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пытанні пенсійныя– З прыняццем Указа № 15 работнікам з працяглым стажам работы ў асаблівых умовах прадастаўляецца права на прызначэнне датэрміновай пенсіі (пенсіі па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсii за выслугу гадоў) па Законе Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” (па артыкулах 12,13,15 або па артыкулах 47-49, 49-2 адпаведна), пры ўмове, што да 1 студзеня 2009 года (да ўвядзення прафесійнага пенсійнага страхавання) выпрацавана не менш за палову патрабаванага поў-нага льготнага стажу.
Указаная пенсія прызначаецца са сродкаў агульнай пенсійнай сістэмы (падпункт 1.1 Указа).

Такім чынам, асобы, якія ад-працавалі да 1 студзеня 2009 года не менш за палову неабходнага льготнага стажу, будуць мець права на прызначэнне датэрміновай ільготнай пенсіі ў агульнай пенсійнай сістэме замест датэрміновай прафесійнай пенсіі ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання.

Напрыклад: вадзіцель ці трактарыст, які мае больш за 20 гадоў ільготнага стажу, 10 гадоў і 5 месяцаў з якога адпрацавана да 1 студзеня 2009 года (да ўвядзення прафесійнага пенсійнага страхавання), незалежна ад таго, што яго прафесійны стаж, сфарміраваны пасля 1 студзеня 2009 года, складае таксама больш за 10 гадоў, захоўвае права на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы па Законе Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”.

Але хацелася б звярнуць увагу, што аформіць датэрміновую льготную пенсію ва ўпраўленні сацыяльнай абароны па Законе “Аб пенсійным забеспячэнні” магчыма толькі пры супадзенні ўсіх умоў разам:
– дасягненне пэўнага ўзросту (як правіла, ніжэй за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост);
– наяўнасць агульнага працоўнага стажу работы;
– наяўнасць стажу ў асаблівых умовах працы і наяўнасць большай часткі такога стажу да 1 сту-дзеня 2009 года.
– наяўнасць неабходнага страхавога стажу (у 2020 годзе ён па-вінен быць не менш за 17,5 года).

Дадзеная норма Указа № 15 уступіла ў сілу з 1 студзеня 2020 года.
Варта адзначыць, што раней (з 1 кастрычніка 2013 года) аналагічнае права пенсіявання па Законе Рэспублікі Беларусь “Аб пен-сійным забеспячэнні” было прадастаўлена работнікам, занятым на работах з асаблівымі ўмовамі працы па спісах № 1 і 2 (п.п. 1.1 п. 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2013 года № 441 “Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання і пенсійнага забеспячэння”).
Аднак той, хто да 2009 года ад-працаваў менш за палову неабходнага стажу, у будучыні ўсё ж прэтэндуе на прафесійную пенсію. З адной важнай агаворкай: сума будзе значна вышэй, чым цяпер. Той жа Указ № 15 абавязаў наймальнікаў павялічыць адлічэнні. Гэта і стане страхоўкай для работнікаў, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы або асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці (за выключэннем работнікаў, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы па спісах № 1 і 2).

Работнікам, занятым на работах з асаблівымі ўмовамі працы па спісах № 1 і 2, тарыфы ўзносаў на 9% і 6% адпаведна былі павялічаны з 1 студзеня 2014 года.
Тарыфы ўзносаў павялічваюцца з 1 студзеня 2021 года наступным катэгорыям работнікаў.

Трактарысты, даяркі, жывёлаводы, геолагі, вадзіцелі пасажырскага гарадскога транспарту – з 2,3% узносаў на ППС да 6%.
Лётчыкі грамадзянскай авіяцыі, дыспетчары, кіраўнікі паветранымі палётамі, бортправаднікі – з 4,8% да 9%.
Інжынерна-тэхнічны састаў грамадзянскай авіяцыі і работніцы тэкстыльнай вытворчасці – з 2,3% да 6%.

Спартсмены:
– члены нацыянальных каманд па відах спорту – з 4,8% да 9%;
– іншыя, якія займаюцца прафесійным спортам – з 2,6% да 6%.
Артысты (у залежнасці ад характару творчай дзейнасці) – з 4,8% да 9%; з 2,6% да 6%; з 1,5% да 4%.
Медыцынскія і педагагічныя работнікі з 1,5% да 4%.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о