Ва ўстановах адукацыі раёна падыходзіць да завяршэння летняя аздараўленчая кампанія. Трэці, жнівеньскі, яе этап не менш масавы, чым чэрвеньскі, як гэта звычайна бывае. З 3 па 22 жніўня 187 дзяцей наведваюць 12 аздараўленчых пляцовак. Прычым, на базе Ляскавіцкай, Капцэвіцкай школ і Пціцкай школы-сад арганізаваны працоўныя лагеры. Падлеткам прадаставілі магчымасць зарабіць уласныя грошы прадпрыемствы РСУП “Агра-Ляскавічы”, ЭЛПГ “Ляскавічы” і ААТ “Агра-Пціч”. Яшчэ адзін працоўны лагер – на базе Бабуніцкай школы – пачынаў работу яшчэ ў ліпені, закончыў 8 жніўня. Атрад працаваў на аб’ектах КСУП “Заветы Ільіча”.

Пятая школьная чвэрць – аздараўленчаяУ перадабедзенную спякоту наведвальнікам аздараўленчага лагера Бабуніцкай школы ладзяцца спаборніцтвы ў спартыўнай зале

Маючы мэтай аздараўленне дзяцей, работа дзённых лагераў абавязкова грунтуецца і на рэалізацыі шэрагу выхаваўчых задач. Да іх рашэння далучыліся і іншыя структуры. Напрыклад, лагер пры Навасёлкаўскай сярэдняй школе арганізаваны сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, лагер пры Пціцкай школе – пры супрацоўніцтве з Пціцкай амбулаторыяй урача агульнай практыкі, а ў рабоце лагера ў Смятаніцкай школе прымаюць удзел супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о