Прыём грамадзян: капітальны рамонт і арэнднае жыллё на кантролі ў старшыні райвыканкама

0
466

Прыём грамадзян: капітальны рамонт і арэнднае жыллё на кантролі ў старшыні райвыканкамаКапітальны рамонт шматпавярхоўкі і выдзяленне арэнднага жылля – пытанні, з якімі на прыём да старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева звярнуліся сёння жыхары раёна.Прыём грамадзян: капітальны рамонт і арэнднае жыллё на кантролі ў старшыні райвыканкама

Так, заяўніц з райцэнтра непакоіць тэма капітальнага рамонту шматпавярховага дома, у якім пражываюць жанчыны. Рамонт наспеў даўно, гэта добра разумеюць не толькі жыхары дома, аднак і кіраўніцтва раёна, таму ў час прыёму прынята рашэнне ўключыць шматпавярхоўку ў план капітальнага рамонту на 2026 год. Па даручэнні кіраўніка раёна аддзелу ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва ў першым паўгоддзі неабходна заказаць у спецыялізаванай арганізацыі  экспертызу, падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю і давесці да жыхароў шматпавярхоўкі аб’ёмы і срокі запланаваных работ. Такім чынам, праблема не толькі пачута, аднак акрэслены канкрэтны шлях яе вырашэння.

Прыём грамадзян: капітальны рамонт і арэнднае жыллё на кантролі ў старшыні райвыканкамаПа пытанні выдзялення арэнднага жылля звярнулася да старшыні райвыканкама жыхарка шматкватэрнага дома па вуліцы Камунальная. На працягу месяца заяўніцы будзе падрыхтаваны адказ з варыянтамі жылля, якое здаецца ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” у арэнду.

Па завяршэнні прыёму, кіраўнік раёна пазначыў, што для грамадзян падобны фармат сустрэчы – гэта магчымасць заявіць аб надзённай праблеме або прапанаваць магчымыя шляхі вырашэння пытанняў.

Прыём грамадзян: капітальны рамонт і арэнднае жыллё на кантролі ў старшыні райвыканкама– І самае важнае тут – хутка і без цяганіны ўзяць агучаныя пытанні на аловак і, па магчымасці, тут жа вырашыць. Увогуле, прыёмы грамадзян дапамагаць бачыць слабыя месца і балявыя кропкі ў арганізацыя жыццядзейнасці насельніцтва раёна. Заўсёды арыентую сваіх намеснікаў на тое, што чалавеку трэба даваць аргументаваны адказ, а калі ёсць неабходнасць, то пабываць на месцы і вывучыць праблему дэталёва. Тады пытанні здымаюцца. Калі рашэнне прынята, то яго выкананне павінна быць даведзена да лагічнага канца, – рэзюмаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о