У канцы мінулага тыдня дэпутат Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч правяла на базе Петрыкаўскага раённага Дома культуры асабісты прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію”  з жыхарамі раёна.

Да прадстаўніка ўлады звярнуліся жыхары па хвалюючых іх пытаннях. Адно з іх адносілася да гандлёвай сферы. У прыватнасці – забеспячэннем зніжкавай сістэмы для пенсіянераў на сяле, калі ў вёсцы працуе адна крама, прытым прыватная. Чалавек не можа сабе дазволіць скарыстацца зніжкай на тавар, якая прапаноўваецца ў крамах спажыўкааперацыі.
Ірына Мікалаеўна выказала меркаванне, што ў такім выпадку, калі чалавек не мае права выбару, прыватны бізнес павінен прытрымлівацца правілаў дзяржавы і працаваць на карысць пакупніка. Праблема будзе агучана на належным узроўні і патрабуе вывучэння.
Жыхар раёна падняў пытанне забеспячэння шпрыцамі для ін’екцый хворых дыябетам: хвораму ў дзень патрэбна зрабіць пяць ін’екцый, а шпрыц па норме выпісваюць адзін. Пракансультаваўшыся са спецыялістамі ў вобласці аховы здароўя, дэпутат растлумачыла, што ёсць два дакументы, якія робяць абаснаваным дадзены факт: Пастанаўленне Мінздрава ад 11.12.2007 № 748 і  Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2017 № 211, у якіх прапісана, якія медыкаменты, медыцынскія інструменты і ў якой колькасці павінны атрымліваць пацыенты. Прадстаўнік улады звярнула ўвагу, што калі раней выдача шпрыцаў дадзенай катэгорыі прадугледжвалася інвалідам 1,2 групы, то сёння пад-трымліваецца яшчэ адна катэгорыя – інваліды 3 групы.
Мелі месца і пытанні сацыяльнай абароны, на якія адказы будуць дадзены звяртаўшымся асабіста.
– Многія пытанні можна вырашыць, калі ведаеш праблемы людзей на месцах, – адзначыла Ірына Мікалаеўна. – Калі ёсць сувязь з насельніцтвам, ёсць дыялог, то аператыўна вырашаецца неабходная сітуацыя. Усё гэта станоўча адбіваецца на ўзроўні і якасці жыцця людзей.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о