IMG_1696_1

У Петрыкаве адбыўся выязны семінар кіраўнікоў судоў вобласці.

Як адзначыў на пачатку мерапрыемства кіраўнік Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў, такія семінары праводзяцца з мінулага года, на іх абмяркоўваюцца пытанні  арганізацыі судовага працэсу.

Кіраўнікі судоў раёнаў Гомельшчыны абменьваюцца вопытам удасканалення работы судоў, у тым ліку ў сферы работы са зваротамі грамадзян.

Кіраўнік абласнога суда ўдакладніў, што гэта другі семінар такога кшталту, і калі такая практыка дасць свой плён, суддзі будуць збірацца на мерапрыемствы па абмене вопытам часцей.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о