IMG_20160608_081156“Нянавісць у чалавеку таксама фарміруецца – яна не ад каранёў…”
Святлана Алексіевіч, “Апошнія сведкі”.

Впрочем, легко уживаться с заведомой Ложью.
Правда колола глаза – и намаялись с ней, –
Бродит теперь – неподкупная – по бездорожью,
Из-за своей наготы избегая людей.
Владимир Высоцкий,
“Притча о Правде и Лжи”.

Гэты ліст праляжаў на маім стале месяцы з два. Проста я не мог выбраць патрэбны настрой, каб яго ўспрыняць, і пакуль не прыдумаў, што з ім рабіць. Хочацца быць сумленным, як бы цяжка гэта не давалася.
Найперш я ў многім не згодзен з тым, як аўтар пісьма адгукаецца пра Святлану Алексіевіч. Бо, па-першае, маю іншую думку на гэты конт, а па-другое, ацэньваю Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры як літаратара, журналіста – па яе творчасці, за яе творчасць, а не за нейкія палітычныя погляды і суаднесенасць да іншага, непапулярнага, літаратурнага жанру. Бо лічу палітыку справай надта складанай і жорсткай. А жорсткасці вакол хапае і без таго. Таму і палітыкі ў нашай газеце мала, шмат менш, чым магло б быць.
Але пра пісьмо… Па шчырасці, з улікам сваёй пасады мог бы яго не друкаваць, спаслаўшыся нібы на рэдакцыйную палітыку або што іншае. Але з вялікай павагай адношуся да аўтара пісьма, ды і, напэўна, нашы чытачы, падпісчыкі ў некаторай ступені маюць права на свой, няхай і адрозны ад рэдакцыйнай і рэдактарскай палітыкі голас, права быць пачутымі. Таму не надрукаваць яго не магу.
Прыпісаць, што рэдакцыя можа мець іншы погляд, не падзяляць кропкі гледжання аўтара, як тое ў нас запісана на апошняй паласе ў так званых выхадных дадзеных, напэўна, тут было б залішне. А вось надрукаваць на гэты конт яшчэ адно меркаванне, інакшае, падалося самым добрым выйсцем з сітуацыі.
Паверце, для мяне гэта была і ёсць вялікая дылема.
Сустрэўшыся з яшчэ адным нашым сталым і такі ж паважаным мною аўтарам, спытаў яго меркаванне пра пісьменніцу Алексіевіч. І зразумеў, што пра літаратурныя творы з ім гаварыць не атрымаецца, а толькі з праекцыі грамадзянскай пазіцыі. Дык каб не атрымалася, як з ацэнкай творчай дзейнасці апальнага Пастарнака ў перыяд ушанавання яго літаратурным “Нобелем”, калі вядомы савецкі літаратар сказаў, што, маўляў, Пастарнака не чытаў, але асуджаю, дамовіліся, што наш аўтар пачытае Алексіевіч – і тады, калі тое будзе актуальна, паразмаўляем.
Хацеў было патэлефанаваць знаёмым настаўнікам літаратуры, але пабаяўся, каб і там не спатыкнуцца, вырашыў, што напішу сам. Няшмат, акурат тое, што вы зараз чытаеце ў гэтай калонцы, сябры. А вось характарыстыку Святлане Алексіевіч мусіць даць… сама Алексіевіч.
Я выбраў па адной навелцы (назаву іх так не па жанры, а з-за памеру) з твораў нашай знакамітай зямлячкі, каб вы, шаноўныя чытачы, зразумелі, пра што і якім жанрам яна піша і ці можа яна ў сваіх творах кагосьці ці штосьці ненавідзець.
Нагадаю, што Святлана Алексіевіч заўсёды сцвярджала і сцвярджае, што ўсе яе творы – пра каханне, пра любоў. І я ёй веру! Буду рады, калі гэтыя думкі натхняць вас на чытанне гэтых твораў. Але папярэджваю вас: у іх шмат жорсткасці, у сэнсе, жорсткай праўды, не прыхаванай, не прыхарошанай, не стоенай. Але праўда гэтая – з першых вуснаў. Менавіта гэтак – з нізкі чалавечых галасоў, пра любоў, пра людзей, пра нас з вамі, пра нашы слабасці і моц пабудаваны, напісаны творы Святланы Алексіевіч.
А вось высновы, як і належыць літаратуры па прызванні, кожны чытач павінен зрабіць сам.
Калі ў вас уражлівае сэрца, вам спатрэбіцца сама мала насоўка. Асабліва ў “Чарнобыльскай малітве” і “Апошніх сведках”… Пачытайце гэтыя творы, сябры. Яны таго вартыя.
І яшчэ. Вы памятаеце, як шведскі пісьменнік Пер Вестберг сказаў пра Алексіевіч, уручаючы ёй Нобелеўскі медаль: “Яе творы – гэта крыніца праўды… ”, дадаўшы, што аўтар вучыць нас разумець людзей з дапамогай любові.
…Калі б у мяне была лішняя прэмія, я таксама аддаў бы ёй. Бо чытаю Алексіевіч сэрцам, як чытаю “Іскру жыцця” Рэмарка, “Авадзень” Войніч. Пасля гэтых твораў нібы становішся лепшым, усплывае з дна забітая абставінамі дабрыня, спагада і міласэрнасць…
Для мяне Святлана Алексіевіч, паўтаруся, пісьменнік, і я шаную яе за літаратуру, за праўду, якой было мала ў сацрэалізме, за тое, што ў гэтым канфлікце “дзвюх праўд” яна заняла пазіцыю, адрозную ад абранай большасцю. Люблю яе, як Быкава, шасцітомнік якога разам з трохтомнікам Багдановіча лічу самым вялікім скарбам у сваёй на паўтары тысячы тамоў хатняй бібліятэцы.
Ёсць на паліцах і творы Святланы Алексіевіч, на рускай і беларускай мовах, але зараз я чытаю яе ў электронным выглядзе – закінуў у смартфон і чытаю пры выпадку, перасільваючы сваю сентыментальную псіхіку і раз-пораз шморгаючы носам…
Дзякуй, шаноўная Любоў Мікалаеўна, за меркаванне. Астатніх запрашаю далучацца.
З павагай, прабачэннямі і спадзяваннямі на аб’ектыўнасць

Пятро ШАДУРА

Пасля сказанага: Па словах Святланы Алексіевіч, частку прэміі яна плануе патраціць на стварэнне і дзейнасць у Беларусі інтэлектуальнага клуба, дзе будуць выступаць інтэлектуалы з усяго свету. Клуб, першае пасяджэнне якога плануецца правесці ўвосень, зможа бясплатна наведаць любы чалавек.
Пра важнасць стварэння інтэлектуальнага клуба Алексіевіч вобразна пазначыла, што, на яе думку, трэба даваць вудку, а не карміць рыбака. “Трэба даваць разумовы, размоўны рух людзям. Нам трэба сябе за вушы цягнуць з таго стану, каб мы ўжо не былі людзьмі на балоце… Я лічу, што наша галоўная бяда – правінцыйнасць…”, –падкрэсліла пісьменніца ў час майстар-класу для журналістаў, што адбыўся ў пачатку мая ў Мінску.

Пасля гарачых спрэчак

Ідэалогія складаецца ў сілу таго, што жыццё грамадства ўскладняецца і трэба пэўным чынам фарміраваць свядомасць людзей, накіраваць яе на захаванне цэласнасці грамадства.
У розныя часы функцыі ідэолагаў выконвалі ведзьмакі, шаманы, служкі царквы, філосафы, пісьменнікі, сацыёлагі, журналісты і іншыя “вытворцы духоўнай ежы”, што фарміравалі свядомасць людзей такой, якой яна была патрэбна для пэўнага грамадства, кіраванага дзяржавай. Місія літаратуры заўсёды была такой: рабіць свет і чалавека лепшымі. Літаратурныя творы павінны сеяць дабро, суцяшаць чалавека і даваць надзею на будучыню. А будучыні быць, калі мы застанёмся людзьмі, якія любяць сваю краіну, свой народ, паважаюць сваю гісторыю.
Здаецца, суціхлі гарачыя спрэчкі і бурныя дыскусіі ў прэсе, у літаратурных суполках і журналісцкіх колах, выкліканыя прысуджэннем Нобелеўскай прэміі па літаратуры нашай зямлячцы Святлане Алексіевіч. Быў час узважыць усе “за” і “супраць”, пазнаёміцца з яе творамі, хто не зрабіў гэтага раней, вызначыцца са сваімі ўласнымі адносінамі да агучаных Шведскай каралеўскай акадэміяй крытэрыямі ўзнагароды – “за поліфанічнае гучанне прозы і стварэнне новага літаратурнага жанру, які выходзіць за рамкі звычайнай журналістыкі…”
Так, выйшла “за рамкі” – гэта ёсць. Што ці хто прымусіў паслядоўна ўбіваць у галаву нашых людзей сваімі творамі стэрэатыпы, нянавісць да савецкага строю маю аднагодку, зямлячку і ў некаторым сэнсе “калегу” па пяру Святлану Алексіевіч? Сама ж вырасла пры сацыялізме, выдатна ведае пра ўсе яго перавагі: бясплатнай медыцынай карысталася, атрымала добрую адукацыю, працавала, ездзіла па ўсім Савецкім Саюзе і гэтак далей.
Існуюць літаратурныя творы, кінафільмы савецкага перыяду – карціны мінулага жыцця, дакументы часу, якія нельга ні перарабіць, ні знішчыць, ні замяніць фальшыўкай, як гэта робяць у суседняй з намі краіне, — гэта гісторыя жыцця, якая яна ёсць. Мы да цяперашняга часу карыстаемся тым, што стварылі савецкія навукоўцы, будаўнікі, рабочыя, інжынеры, архітэктары і іншыя. Так, былі ў нашай гісторыі і чорныя старонкі. А ў гісторыі якой краіны іх не было? Заходнім буржуазным ідэолагам вельмі хочацца, каб наш народ бачыў сваю гісторыю толькі ў чорным колеры. Але ў жыцці многа іншых колераў і адценняў. Не ўлічваюцца колеры і адценні ў творах С. Алексіевіч. І зусім уразілі мяне словы з яе нобелеўскай прамовы: “Я жыла ў краіне, дзе нас з дзяцінства вучылі паміраць. Вучылі смерці. Нам гаварылі, што чалавек існуе, каб аддаць сябе, каб згарэць, каб ахвяраваць сабой. Вучылі любіць чалавека з ружжом. Калі б я вырасла ў іншай краіне, то не змагла б прайсці гэты шлях. Зло бязлітаснае, да яго трэба мець прышчэпку. Але мы выраслі сярод катаў і ахвяр. Няхай нашы бацькі жылі ў страху і не ўсё нам расказвалі, а часцей нічога не расказвалі, але само паветра нашага жыцця было атручана гэтым. Зло ўвесь час падглядвала за намі”.
Не паміраць вучылі мяне, а весці здаровы лад жыцця, займацца спортам, вучылі патрыятызму – любові да сваёй краіны і народа. Як было не любіць чалавека з ружжом, калі ён абараніў і цяпер абараняе нашы жыцці і межы дзяржавы? І я не жыла сярод катаў і ахвяр, я жыла побач з любячымі бацькамі, побач з сябрамі, побач з настаўнікамі… Я дыхала не атручаным злом паветрам, а паветрам любові і дабрыні, увагі і клопату. Зло хутка забывалася, а памяталася і памятаецца да гэтых пор толькі добрае. Хаця ў канцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя і пацярпела сям’я майго бацькі ад “перагібаў” савецкай улады (гвалтоўная калектывізацыя і раскулачванне). Але бацька ў Вялікую Айчынную вайну мужна змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і стаў Героем Савецкага Саюза.
Не верыць у празаходнюю прапаганду С. Алексіевіч трэба ўжо нават таму, што Германія ў саюзе з еўрапейскімі краінамі (Італія, Румынія) развязалі найвялікшую вайну ХХ стагоддзя, напалі на СССР, якому давялося адстойваць мір на сваёй зямлі праз неймаверныя ахвяры. А сёння нядрэнна жывецца С. Алексіевіч у той жа Германіі і нават не прыходзіць у галаву думка, каб патраціць хоць бы частку сваёй Нобелеўскай прэміі (999000 долараў) на падтрымку таленавітай моладзі ў роднай Беларусі, на дапамогу роднай школе ў Капаткевічах, на прэміі яе лепшым вучням, ды ці мала яшчэ якія добрыя справы можна зрабіць для краіны, якая цябе гадавала, але, на жаль, не змагла выхаваць у духу патрыятызму.
Ідзе час, у свеце наспяваюць усё новыя канфлікты, якія процівапастаўляюць людзей, робяць чалавечае жыццё пеклам, і ў гэтым хаосе ёсць толькі адна сіла, нябачны пасол міру, якога не зламаць палітыкай зла і варожасці, — гэта сапраўдная літаратура, гэта сапраўдныя пісьменнікі. Яны зусім іншыя, ім не так проста атрымаць Нобелеўскую прэмію, як гэта адбылося са Святланай Алексіевіч.

Любоў АРЛОВА,
літаратар

Светлана Алексиевич. Из книг

“Последние свидетели”

«Сундук был как  раз ему по росту…»
Дуня Голубева — 11 лет. Сейчас — доярка. Живет в деревне Прудок Чаусского района Могилевской области.
…Мама, сестра и брат поехали на поле. Лен сеяли… Они поехали, а через час, больше не прошло, бегут женщины:
— Твоих, Дуня, постреляли. На поле лежат…
У мамы зернятки из кулака сыпались, так пальцы сощепила, что не могли разжать. С зернятками и похоронили. Осталась я одна с маленькими. У сестры муж в партизанах был, она родила этого маленького… Шесть месяцев ему…
Осталась одна, а корову доить не умею. Она ревет в хлеву, глядит на малого и ревет, чувствует, что хозяйки нет.
Ночью маленький ко мне лезет… Грудь просит… Молока… Оттяну ему шкурочку, цокает, цокает и заснет. Где он простудился? Как заболел? Сама малая, что я понимала. Кашляет, кашляет, и есть нет чего. Коровку у нас уже немцы забрали.
Умер. Стонал-стонал и умер. Слышу: тихо стало. Подняла тряпочки, он черный лежит, сгорел, только личико белое, чистое осталось. Хорошее личико, а сам весь черный.
Ночь. Куда я пойду? Буду ждать утра, утром людей позову. Сижу и плачу, что никого в хате нет, даже этого маленького мальчика. Стало днеть, положила я его в сундук… Боялась, что придут коты или крысы, обгрызут, он такой маленький стал, еще меньше, чем живой. Сундук был как раз ему по росту…

“Зачарованные смертью”

Игнатий Валерьянович С. – заведующий отделом обкома партии, 54 года.
Из разговора с бывшим помощником первого секретаря обкома партии.
“Зачем вам эта история? Не хочу говорить! Зачем? Все свалили на коммунистов… Натравили на нас народ… Семнадцатый год… По знакомому сценарию… Еще один семнадцатый год… У нас директора керамического завода рабочие на тачке вывезли за ворота. Горлопанили. Били стекла. Забыли, что дальше в этом сценарии, в следующем действии: брат пойдет на брата, сын на отца… История повторяется… Те же действующие лица…
Сажусь в такси.
– Скоро коммунистов бить будем? – спрашивает у меня водитель.
– Так это же снова кровь?
– А без крови у нас ничего не получится. Я сначала бы всех коммунистов перестрелял. А потом брокеров и спекулянтов. И сжег бы эти ларьки!!
Музыка играет. Хорошие сигареты. И ведь стрелял бы! Стрелял!
Вот она – родина Пугачева и Стеньки Разина… Нравится кровь пустить… За справедливость! Только, когда дым рассеется, увидят, что брат убивал брата. А вы говорите – народ. Народ сам о себе сказал, что из него – и дубина, и икона.

“Время секонд хэнд”
Советская цивилизация… Тороплюсь запечатлеть ее следы. Знакомые лица. Расспрашиваю не о социализме, а о любви, ревности, детстве, старости. О музыке, танцах, прическах. О тысячах подробностей исчезнувшей жизни. Это единственный способ загнать катастрофу в рамки привычного и попытаться что-то рассказать. О чем-то догадаться. Не устаю удивляться тому, как интересна обычная человеческая жизнь. Бесконечное количество человеческих правд… Историю интересуют только факты, а эмоции остаются за бортом. Их не принято впускать в историю. Я же смотрю на мир глазами гуманитария, а не историка. Удивлена человеком…

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о