Прыняты новыя кадравыя рашэнніНачальнікам аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама назначана Людміла Мікалаеўна ЖУКАВЕЦ.
Нарадзілася ў вёсцы Ляскавічы ў верасні 1971 года. У 1996 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1990 годзе выхавальнікам дзіцячага сада саўгаса “Ляскавічы”. Праз два гады работу працягнула старшай піянерважатай Ляскавіцкай сярэдняй школы, выхавальнікам Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната. З 1 верасня 2009 года перайшла на пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Ляскавіцкая сярэдняя школа”. У студзені 2012 года была назначана вядучым спецыялістам аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама. З верасня 2014 года – галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама.
З лютага 2017 года і па студзень 2020 года была занята на пасадзе намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама.
Замужам, мае дваіх дарослых дзяцей.

Прыняты новыя кадравыя рашэнніНачальнікам аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама назначана Таццяна Яўгенаўна ЖУКАВЕЦ.
Нарадзілася ў вёсцы Сярэдняя Рудня Петрыкаўскага раёна ў ліпені 1988 года. У 2011 го-дзе скончыла ўстанову адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя. Фізічная культура”.
Працоўную дзейнасць пачала ў 2011 годзе кіраўніком фізічнага выхавання ДУА “Чонкаўскі яслі-сад” у Гомельскім раёне. З ліпеня 2017 года і па студзень 2020 года працавала інструктарам-метадыстам установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна”.
Замужам. Выхоўвае дачку.

Прыняты новыя кадравыя рашэнніНачальнікам Петрыкаўскай раённай энергаінспекцыі Мазырскага міжраённага аддзялення назначаны Віктар Мікалаевіч ВАЛАСОВІЧ.
Нарадзіўся ў ліпені 1988 года ў г.п Лельчыцы. У 2015 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Электраэнергетыка”.
Працоўную дзейнасць пачаў у ліпені 2009 года электраманцёрам 4 разраду ААТ “Мазыр-дрэў” Ельскага леспрамгаса. З красавіка 2011 года – інжынер-электрык аддзела культуры Лельчыцкага райвыканкама. З ліпеня 2012 года – інспектар Лельчыцкай раённай энергаінспекцыі Мазырскага міжраённага аддзялення філіяла “Энерганагляд” Гомельскага РУП электраэнергетыкі “Гомельэнерга”.
З красавіка 2019 года і па студзень 2020 года – інспектар Лельчыцкай раённай энергагазінспекцыі Мазырскага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнерганагляду па Гомельскай вобласці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о