IMG_1733

Чацвёрты год Іван Занкевіч працуе старшым оперупаўнаважаным крымінальнай міліцыі групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Скончыўшы каледж МУС у 2007 годзе, паспрабаваў сябе на пасадзе ўчастковага і выканаўчага інспектара. Цяпер яго абавязкі – выяўленне злачынстваў, звязаных з наркатычнымі сродкамі, гандлем людзьмі.
За тэрмін сваёй дзейнасці на гэтай пасадзе Іванам Іванавічам былі ўзбуджаны 22 крымінальныя справы. Толькі за мінулы год – сем. Прычым, большасць менавіта ў плане гандлю людзьмі.
– Злачынствы, звязаныя непасрэдна з гандлем людзьмі – працоўнае ці сексуальнае рабства – рэдкія не толькі для нашага рэгіёну, але і для краіны ў цэлым, – тлумачыць сітуацыю старшы оперупаўнаважаны. – Таму да гэтай групы адносяць прастытуцыю, педафілію, гомасексуальныя сувязі. У цэлым наш раён можна назваць адносна добранадзейным. У тым ліку і ў плане наркакантролю. Прычынай таму – адсутнасць у нас прафесійных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Суседнім раёнам – Жыткавіцкаму, Мазырскаму, Калінкавіцкаму, Акцябрскаму – папаўняць статыстыку выяўленых фактаў ужывання і распаўсю-джання наркотыкаў і спайсаў дапамагае менавіта навучэнцкая моладзь. У нас жа ў мінулым годзе выяўлены толькі адзін факт ужывання спайсу і адзін факт наркатычнага атручвання. Апошні – юнак трапіў у ЦРБ пасля атручвання насеннем блёкату. І хаця гэта расліна не ўнесена ў спіс наркатычных сродкаў, малады чалавек быў пакараны штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
Статыстыка выяўлення фактаў вырошчвання наркатычных сродкаў штогод узрастае. Калі ў 2013 годзе былі зарэгістраваны 12 выпадкаў, то летась іх было 27. І хаця цяпер кожны жыхар раёна разумее адказнасць за вырошчванне маку і канопляў, выконваюць закон далёка не ўсе. Па розных прычынах. У час правядзення штогадовай спецаперацыі “Мак” удзельнікам яе даводзіцца сутыкацца з рознымі фактамі. Калі выяўляецца масавы дзікарослы высеў наркаўтрымліваючых раслін, а гаспадар па стане здароўя ці ўзросце не можа з імі змагацца, дапамагаюць супрацоўнікі міліцыі. Калі ж наяўнасць маку ці канопляў – безадказнасць гаспадароў, накладаецца штраф. У выпадку культурных пасеваў да іх гаспадароў прымяняецца крымінальная адказнасць. Апошніх фактаў у нашым раёне пакуль не было.
– Праблему распаўсюджання наркотыкаў успрымаю як уласную, – гаворыць Іван Занкевіч. – І не толькі таму, што гэта мой службовы абавязак. У мяне растуць двое дзяцей. Хачу каб яны жылі і развіва-ліся ў спрыяльным асяроддзі. Таму да такога роду парушэнняў закона адношуся прынцыпова.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о