Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў, зацвярджэння прынцыпаў справядлівасці і гуманізму, з 20 сакавіка і на працягу ўсяго перыяду нерасту праходзіць маштабная кампанія па адабранні браканьерскіх сетак. Грамадзяне могуць добраахвотна здаць сеткі і іншыя прылады з сетак, якія ў іх у наяўнасці. У такім выпадку прыцягваць да адказнасці за захаванне забароненых прылад лову не стануць. Вядома, што ў перыяд нерасту вылаў рыбы сеткамі наносіць найбольшую шкоду яе аднаўленню. А нанесеная шкода вылічваецца па трайных памерах. Менавіта таму інспектары імкнуцца адабраць браканьерскія прылады да таго, як яны трапяць у вадаём.

Калі вы жадаеце добраахвотна здаць такія прылады альбо валодаеце інфармацыяй пра тых, хто займаецца браканьерскім ловам, звяртайцеся па тэлефоне даверу 8-02350-5-34-75.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о