Прыгажосць – на здароўе!

Горад набыў новы выгляд, стыль і сваю асаблівую непаўторнасць, разбурыўшы пры гэтым усе нашы сумненні і падазрэнні. Некалькі месяцаў нязручнасцяў і цяпер мы з гонарам можам прымаць гасцей розных узроўняў і эстэтычных запатрабаванняў.
Апошнія штрыхі да рамонту робяцца і ў Петрыкаўскай ЦРБ. Галоўны ўрач бальніцы Сяргей Забажанаў пазначыў, што да пачатку верасня ўсе пачатыя работы будуць закончаны. А сёння мы бачым адноўленыя фасады паліклінікі і стаматалогіі, прыёмнага пакою, корпуса інфекцыйнага і гінекалагічнага аддзяленняў, трох і чатырохпавярховых корпусаў.

Прыгажосць – на здароўе!

Тэрыторыя ЦРБ таксама набыла новы выгляд. Новая тратуарная плітка, пад’язныя дарогі, ліхтары і лаўкі да непазнавальнасці змянілі аблічча бальніцы. З’явіліся зоны для адпачынку, дзе тым, хто праходзіць лячэнне можна правесці час на свежым паветры.

Прыгажосць – на здароўе!Адноўленыя І і ІІ тэрапеўтычныя аддзяленні з 5 ліпеня прынялі сваіх пацыентаў. Тут не толькі праведзены рамонт усіх памяшканняў з заменай вокнаў і дзвярэй, але і ўсталявана новая мэбля ў палатах, сталовай, памяшканнях для медперсаналу.
Змяніла сваё аблічча і паліклініка. Аднаўленне закранула фае і рэгістратуру першага паверха і другі паверх двухпавярховага будынка. Закончыўся рамонт стаматалогіі, дарэчы, гэты ўчастак работ праведзены гаспадарчым метадам, без удзелу падраднай арганізацыі. Адноўленую паліклініку і стаматалогію таксама забяспечылі новай мэбляй.
Частка фасадных работ таксама выконвалася сваімі сіламі, у першую чаргу – будынкаў гаспадарчага прызначэння.

Прыгажосць – на здароўе!Не засталіся без увагі і будынакі генекалагічнага і інфекцыйнага аддзяленняў. Акрамя аднаўлення фасадаў тут часткова заменены вокны і дзверы.
У хуткім часе рамонт чакае і тую частку паліклінікі, дзе знаходзяцца кабінеты гінеколага, неўролага, афтальмолага. Так што наведвальнікам ЦРБ давядзецца яшчэ адчуць крыху нязручнасцяў.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о