Вучні Петрыкаўскай школы-інтэрната атрымалі смачнае прывітанне з абласных «Дажынак»
У хвіліны, калі першыя чытальнікі прабягаюць хуткім позіркам гэтыя радкі, узіраючыся ў цікаўныя вочы маленькіх выхаванцаў школы інтэрната на здымку, гэтыя самыя хлопчыкі і дзяўчынкі, седзячы за сталамі школьнай сталоўкі, з задавальненнем смакуюць на вячэру раўнюткія лусты духмянага хлебнага бохана, які да іх прыехаў аж з Брагіна, дзе ў мінулую суботу адбылося самае галоўнае свята сялянаў вобласці — «Дажынкі».
З зерня новага ўраджаю быў знарок спечаны 21 бохан, які, заняўшы пачэснае месца на свяце, кожны пад сваім гербам затым накіраваўся з дэлегацыямі ў раёны вобласці, каб урачыста і такі ж сімвалічна трапіць на сталы ў дзіцячыя дамы, сацыяльныя прытулкі, бальніцы і інтэрнатныя ўстановы.
Петрыкаўскія залаты і срэбны ключы на пакунку каравая праз рукі намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Хулупа літаральна гадзіну таму былі перададзены выхаванцам школы-інтэрната з зычэннем святла, радасці і, натуральна, прыемнага апетыту.
У школе навучаюцца дзеткі з парушэннямі маўлення. Вучнёўскі калектыў налічвае 67 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У. ЕСІПАЎ. 
Прыемнага апетыту, дзеткі!Фота аўтара.
Прыемнага апетыту, дзеткі! Прыемнага апетыту, дзеткі!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о